Вы тут

«Беларусь 3» адзначыць у эфіры дні нараджэння вядомых акцёраў і рэжысёраў


Тэлеканал «Беларусь 3» адзначыць у эфіры дні нараджэння вядомых акцёраў і рэжысёраў, піша БЕЛТА са спасылкай на Белтэлерадыёкампанію.


  • У панядзелак, 10 жніўня, у 14:25 і 21:05 да дня нараджэння народнага артыста СССР Алега Стрыжэнава будзе паказана драма «Зямля, да запатрабавання», у якой ён выканаў галоўную ролю.
  • З нагоды 78-годдзя заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Вячаслава Нікіфарава 13 жніўня ў 14:05 і 21:05 гледачы «Беларусь 3» убачаць яго сацыяльна-псіхалагічную драму «Сын старшыні». Вячэрні паказ прадоўжыць праграма «Камертон» з удзелам самога рэжысёра і з выкарыстаннем архіўных матэрыялаў фонду Белтэлерадыёкампаніі.
  • Напярэдадні дня нараджэння французскага коміка П’ера Рышара 15 жніўня ў 15:50 тэлеканал пакажа яго рэжысёрскі дэбют камедыю «Рассеяны», у якой знакаміты акцёр выканаў галоўную ролю.
  • У гэты ж дзень «Беларусь 3» павіншуе з 90-гадовым юбілеем народную артыстку РСФСР Людмілу Хіцяеву паказам у 18:40 меладраматычнай стужкі «Цыган».
  • У нядзелю, 16 жніўня, у 16:20 сацыякультурны канал ушануе памяць кінарэжысёра народнага артыста БССР Віталя Чацверыкова, які нарадзіўся ў гэты дзень у 1933 годзе. Гледачы ўбачаць камедыю «Саша-Сашанька», знятую майстрам у 1966 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм».
Прэв’ю: nabludatel.net

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».