Вы тут

У Літве школьнікам рэкамендуюць з 1 верасня прыходзіць на ўрокі ў масцы


У Літве школьнікам рэкамендуюць з 1 верасня прыходзіць на ўрокі ў масцы, перадае БелТА са спасылкай на BNS.


Паводле слоў дырэктара Вільнюскага дэпартамента Нацыянальнага цэнтра грамадскага здароўя Літвы Раланды Лінгенэ, пры цяперашніх тэндэнцыях захворвання COVID-19 навучальны год у Літве можа пачацца ў звычайным рэжыме, гэта значыць у класах, а не дыстанцыйна. У той жа час трэба будзе прытрымлівацца рэкамендаваных мер бяспекі. Яны ўключаюць праверку здароўя, недапушчэнне да заняткаў настаўнікаў і дзяцей, у якіх ёсць хаця б адзін з сімптомаў каранавіруса, прадастаўленне сродкаў дэзінфекцыі, праветрыванне памяшканняў. Рэкамендавана таксама насіць маскі.

Дырэктар паведаміла, што ў цяперашні час разглядаюцца розныя варыянты на выпадак пагаршэння сітуацыі, але робіцца ўсё магчымае, каб не вяртацца да дыстанцыйнага навучання.

Прэв’ю: ngnovoros.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.