Вы тут

Адкрыўся новы сезон праекта «Камень, нажнiцы, папера»


 

На пачатку жнiўня ў эфiры «Беларусь 2» распачаўся новы сезон праекта «Камень, нажнiцы, папера». Творчая група праграмы цяпер збiраецца ў новыя вандроўкi i запрашае тэлегледачоў разам падарожнiчаць па краiне.


— Мы запусцiлi чацвёрты сезон праекта (i ўжо тры сезоны ён выходзiць менавiта ў фармаце трэвэл-шоу). Сёлета са здымачнай групай аб'ездзiлi каля 150 населеных пунктаў i ў новым сезоне пазнаёмiм нашых гледачоў з мясцiнамi, якiя маюць незвычайныя назвы. Разам з намi кожны ахвотны можа, нават нягледзячы на закрытыя гранiцы, пабываць у самых розных краiнах, — кажа вядучая i кiраўнiк «Камень, нажнiцы, папера» Вiкторыя Касянюк. — Напрыклад, у найблiжэйшых выпусках мы з вамi даведаемся, якi напой у Дублiне самы папулярны i па якiх правiлах трэба гуляць у мафiю з мясцовай моладдзю. А ў Парыжы наша карэспандэнтка знайшла Эйфелеву вежу i змагла там выпiць кавы. Таксама пазнаёмiм вас з сапраўднай францужанкай, якая жыве ў нас... У кожным населеным пункце мы заўсёды шукаем самыя цiкавыя падрабязнасцi пра яго, каб дзялiцца iмi з нашай аўдыторыяй.

У новым сезоне журналiсты, якiя ствараюць «Камень, нажнiцы, папера», пабываюць у Парыжы, Мiсуры i Амерыцы, а таксама ў Манголii, Лiтве, на Байкале, Сахалiне i Балi, не выязджаючы за межы Беларусi. Разам з iмi i тэлеаўдыторыя зможа даведацца пра гiсторыю беларускiх вёсак з гучнымi назвамi, а яшчэ пазнаёмiцца з мясцовымi жыхарамi i пашукаць рысы падабенства айчынных паселiшчаў з iх славутымi цёзкамi, вядомымi на ўвесь свет.

Каманда праекта разам з тым не абмiне ўвагай i iншыя месцы на карце з цiкавымi назвамi. Напрыклад, пашукае рай у Раi i Шалашах, даведаецца, якога росту людзi ў вёсках Нiзкiя i Рослыя, адпачне ў Забаве i Радасцi i нават паразумеецца з жыхарамi вёсак Уць, Эрд, Уна i Энi. Нагадаем, што па правiлах праграмы ў спецыяльных канвертах з лагатыпам разам з маршрутам журналiстаў кожны раз чакаюць заданнi, звязаныя з пэўным месцам. Так, у найблiжэйшым выпуску iм трэба будзе высветлiць, што ёсць iтальянскага ў беларускiм Турыне альбо iрландскага — у нашым Дублiне. Даведаемся пра гэта i зробiм шмат iншых цiкавых адкрыццяў у кампанii з «Камень, нажнiцы, папера». Чарговы выпуск — у нядзелю на «Беларусь 2».

Алена ДРАПКО

Фота Белтэлерадыёкампанii

Загаловак у газеце: Адкрываем новыя маршруты

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.