Вы тут

Кіраўнік фірмы Вячаслаў Жылко: Калі ўлада бачыць, што ты імкнешся нешта зрабіць, то абавязкова пойдзе насустрач


Вячаслаў Жылко, кіраўнік будаўнічай фірмы, герой адной з нашых публікацый. Вячаслаў жыве ў Мінску. Але сваім домам лічыць вёску Выгалавічы, што ў Мядзельскім раёне, дзе ён нарадзіўся і правёў дзіцячыя і юнацкія гады. Вячаслаў прыкладвае шмат намаганняў, каб яго малая радзіма стала яшчэ больш камфортнай і ўтульнай для жыцця. Менавіта ў Выгалавічах ён стварыў вытворчасць тратуарнай пліткі і даў работу 15 землякам. 


 — На такое рашэнне паўплываў указ Прэзідэнта, які абвясціў, што тры гады пройдуць пад знакам малой радзімы, — кажа Вячаслаў Вячаслававіч. — Неабходна ў першую чаргу спадзявацца і разлічваць на свае сілы. А некаторыя прывыклі толькі ганьбіць дзеючую ўладу. Калі ўлада бачыць, што ты імкнешся нешта зрабіць, то абавязкова пойдзе насустрач, дапаможа. Напрыклад, маю ідэю падтрымаў старшыня Мядзельскага райвыканкама Анатоль Мар’янавіч Вайнілка. Пад вытворчасць мне выдзелiлi памяшканне былой школы.

— Хачу адзначыць, што дзяржаўнай уладай шмат зроблена для развіцця краіны, незалежнасці і суверэнітэту, з’явілася шмат сацыяльных, спартыўных, культурных аб’ектаў. І нават сусветнага ўзроўню, а таксама створаны ўмовы для плённай працы, бізнесу, толькі працуй — не лянуйся. Але хтосьці хоча не зарабляць, а атрымліваць вялікія грошы. 

У прадпрымальніка шмат планаў на будучыню. У прыватнасці, запусціць птушкафабрыку «Новая зара», якая цяпер не працуе. Гэта б дазволіла стварыць новыя рабочыя месцы. Марыць ён і займацца вырошчваннем бычкоў. «І зноў жа маю ідэю падтрымалі на мясцовым узроўні і выдзелілі сельскагаспадарчыя плошчы для вядзення гаспадаркі», — падкрэслівае суразмоўца.

Запісала Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.