Вы тут

Якія пытанні разгледзелі сенатары на трэцяй пазачарговай сесii


Цэнтральнай тэмай парадку дня стала сумеснае пасяджэнне Савета Рэспублiкi i Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу для заслухоўвання штогадовага Паслання Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь беларускаму народу i парламенту.


Спiкер верхняй палаты парламента Наталля КАЧАНАВА акцэнтавала ўвагу на тым, што пасланне — гэта арыенцiр у рабоце для ўсiх: дзяржаўных органаў, грамадскiх арганiзацый, суб'ектаў гаспадарання i кожнага грамадзянiна. Яго галоўны адрасат — народ Беларусi — адзiная крынiца дзяржаўнай улады i носьбiт суверэнiтэту. Менавiта яму ў найблiжэйшы час давядзецца абiраць Прэзiдэнта краiны, па сутнасцi — вызначаць свой лёс i будучыню нашай незалежнай краiны. (Больш падрабязна аб Пасланнi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь беларускаму народу i парламенту чытайце ў нумары «Звязды» за 5 жнiўня.)

Акрамя гэтага, быў разгледжаны цэлы шэраг пытанняў, якiя датычылiся кадравых прызначэнняў i ратыфiкацыi мiжнародных дагавораў i пагадненняў.

Старшыня Праўлення Нацбанка Павел КАЛАУР прадставiў фiнансiстаў-экспертаў, якiя ўказам кiраўнiка дзяржавы зацверджаны ў якасцi членаў Праўлення Нацыянальнага банка. Працэдура абнаўлення складу прадугледжвае ўзгадненне з членамi Савета Рэспублiкi прапанаваных кандыдатур. Па сутнасцi, сенатары ў межах дзеючага заканадаўства i сваiх канстытуцыйных паўнамоцтваў завяршаюць фармiраванне складу Праўлення Нацбанка.

Кожны з трох кандыдатаў не навiчок у банкаўска-фiнансавай сферы, мае вялiкi вопыт i адказвае за свой кiрунак дзейнасцi: ад забеспячэння фiнансавай стабiльнасцi грашова-крэдытнай сферы да кiравання золатавалютнымi рэзервамi краiны.

— Быць членам Праўлення Нацбанка — вельмi адказная мiсiя i новы выклiк для дзяржаўнага служачага, — упэўнена старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па эканомiцы, бюджэце i фiнансах Таццяна РУНЕЦ, кажучы пра кандыдатуру Дзянiса Гарагляда, якi ўзначальвае галоўнае ўпраўленне аперацый на фiнансавых рынках. — У яго кампетэнцыю ўваходзiць вырашэнне пытанняў, звязаных з правядзеннем аперацый на ўнутраным i знешнiм фiнансавых рынках, рэгуляваннем лiквiднасцi банкаўскай сiстэмы, фармiраваннем i кiраваннем золатавалютнымi рэзервамi.

Яшчэ адзiн спецыялiст фiнансавай сферы — Алена Машнiна, якая цяпер узначальвае галоўнае ўпраўленне банкаўскага нагляду фiнансавага рэгулятара дзяржавы. Пры яе ўдзеле мiжнароднымi аўдытарскiмi кампанiямi была праведзена комплексная ацэнка якасцi актываў усiх банкаў краiны. Таксама яна курыравала работу па лiнii Групы распрацоўкi фiнансавых мер барацьбы з адмываннем грошай — гэта мiжурадавы орган, якi распрацоўвае i ўкараняе стандарты па барацьбе з адмываннем грошай i фiнансаваннем тэрарызму. Дарэчы, Беларусь, згодна з ацэнкай мiжнародных экспертаў, цалкам адпавядае гэтым стандартам.

Начальнiк галоўнага ўпраўлення эканамiчнага аналiзу Дзмiтрый Мурын курыруе два адчувальныя блокi пытанняў: забеспячэнне цэнавай стабiльнасцi i павышэнне даверу да нацыянальнай валюты. Як вядома, апошнiя гады iнфляцыя ў Беларусi трымаецца на мiнiмальным узроўнi, а так званая дэдаларызацыя — працэс не аднамомантны. Але поспехi ў дадзеным кiрунку ёсць. У гэтым заслуга i названага кандыдата, упэўнена старшыня профiльнай камiсii Савета Рэспублiкi. Таццяна Рунец адзначыла, што на пасяджэннi камiсii ўжо заслухалi ўсiх кандыдатаў, яны адказалi на ўсе пытаннi сенатараў. Адбылося жывое абмеркаванне актуальных пытанняў грашова-крэдытнай сферы, якiх, калi лiчыць па зваротах грамадзян i юрыдычных асоб, назбiралася нямала, паведамiла яна i рэкамендавала даць згоду на прызначэнне Дзмiтрыя Гарагляда, Алены Машнiной i Дзмiтрыя Мурына членамi Праўлення Нацбанка. Сенатары пагадзiлiся з гэтай прапановай.

Другi грунтоўны блок разгледжаных на пазачарговай сесii пытанняў датычыўся шэрагу законапраектаў па ратыфiкацыi i далучэннi да мiжнародных пагадненяў. Напрыклад, аб далучэннi нашай краiны да Пратакола аб абмене iнфармацыяй у электронным выглядзе памiж дзяржавамi — удзельнiцамi СНД для ажыццяўлення падатковага адмiнiстравання.

— Мы працягваем работу над законапраектамi, якiя iдуць ад жыцця i дапамагаюць паляпшаць якасць жыцця насельнiцтва: робiм акцэнт на законапраекты эканамiчнай скiраванасцi, — звярнуў увагу на актуальнасць тэматыкi ў размове з журналiстамi старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Сяргей РАЧКОЎ. — У прыватнасцi, адзiн з законапраектаў прысвечаны асаблiвасцям ажыццяўлення аперацый з каштоўнымi металамi i камянямi ў рамках Еўразiйскага эканамiчнага саюза. Важны законапраект, якi дазволiць сфармiраваць адпаведныя механiзмы ўзаемадзеяння краiн, што ўваходзяць у ЕАЭС, як у гандлi гэтымi рэчамi, так i ў некаторых iншых аспектах.

Таксама падчас пасяджэння быў разгледжаны законапраект, якi дазволiць пашырыць экспарт адукацыйных паслуг.

— Мы пагаджаемся з Выканаўчай праграмай памiж урадам Рэспублiкi Беларусь i ўрадам Егiпта аб супрацоўнiцтве ў галiне вышэйшай адукацыi i паслядыпломнай адукацыi, — растлумачыў старшыня профiльнай камiсii. Ён нагадаў, што гэтая праграма была падпiсана на ўзроўнi мiнiстраў падчас вiзiту Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у Каiр сёлета ў лютым. Сяргей Рачкоў адзначыў, што адукацыйны кiрунак з'яўляецца адным з найважнейшых у супрацоўнiцтве памiж Егiптам i нашай краiнай.

— У нас тут ёсць сур'ёзныя зрухi — мы стварылi сумесны iнжынерны факультэт памiж БНТУ i Табiнскiм металургiчным iнстытутам. За апошнiя пяць гадоў колькасць студэнтаў — грамадзян Егiпта, якiя навучаюцца ў нашай краiне, павялiчылася прыкладна ў пяць разоў. Рэалiзацыя Выканаўчай праграмы дазволiць бакам абменьвацца як студэнтамi-магiстрантамi, так i аспiрантамi, — падкрэслiў ён. — Мы разлiчваем, што зможам ва ўзаемадзеяннi з егiпецкiм бокам узмацнiць падрыхтоўку арабiстаў i спецыялiстаў, якiя могуць ажыццяўляць сiнхронны пераклад як з арабскай мовы, так i з рускай на арабскую.

На сёння ў адукацыйнай сферы егiпцяне зацiкаўлены ў павышэннi ўзроўню ведаў па IТ-спецыяльнасцях, медыцыне, фармакалогii i турызме, растлумачыў «МС» Сяргей Рачкоў. Што датычыцца супрацоўнiцтва з БНТУ, то тут маецца на ўвазе кадравая падтрымка прамысловых аб'ектаў.

— У Егiпце працуюць зборачныя вытворчасцi Мiнскага трактарнага завода, МАЗа, «Амкадора», Бабруйскаграмаша — чатырох буйных брэндаў, якiя з'явiлiся за апошнiя пяць гадоў у гэтай арабскай краiне, — адзначыў сенатар. — Створаны яны агульнымi намаганнямi як нашых прамыслоўцаў, так i замежных устаноў Беларусi ў Каiры. Таму, канешне ж, вельмi важна дапамагчы кадрамi, каб падтрымаць гэтыя сумесныя праекты.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Фiнансы, вытворчасць, адукацыя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».