У жыхароў вулiцы Вялiкiх Надзей у горадзе Белаазёрску, што на Брэстчыне, з'явiлася ўпэўненасць, што сёлета iх вулiца будзе добраўпарадкавана, а тыя, хто жыве на вулiцы Шасэйнай, дачакаюцца з'яўлення веладарожкi.
Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента, член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па рэгiянальнай палiтыцы i мясцовым самакiраваннi, старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевiч паабяцаў мясцовым жыхарам падчас сустрэч з працоўнымi калектывамi УП «Вердзiмар» i ААТ «Гандлёвы цэнтр «Надзея» ў Белаазёрску ўзяць гэтыя i iншыя пытаннi на кантроль.
Таксама сенатар расказаў удзельнiкам сустрэчы пра кiрункi сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны i прыярытэтныя задачы, вызначаныя кiраўнiком дзяржавы, адзначыў калектывы, якiя здолелi ў няпростых умовах жорсткай канкурэнцыi забяспечыць прыбытковую дзейнасць.
У Паставах, што на Вiцебшчыне, на сустрэчы з сенатарам Аленай Панцюховай мясцовыя журналiсты агучылi тое, што хвалюе рэдакцыйныя калектывы.
Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па рэгiянальнай палiтыцы i мясцовым самакiраваннi, дырэктар тэлерадыёкампанii «Вiцебск» Алена Панцюхова сустрэлася з калектывамi рэдакцыi праграмы радыёвяшчання «Пастаўскае мясцовае радыё» i праграмы тэлебачання «Паставы-ТБ», рэдакцыяй раённай газеты «Пастаўскi край», работнiкамi ўнiтарнага прадпрыемства «Пастаўская друкарня».
У цэнтры ўвагi падчас сустрэчы былi актуальныя пытаннi, з якiмi цяпер сутыкаюцца рэгiянальныя журналiсты. Акрамя таго, прагучала просьба дапамагчы ў набыццi правоў на аўдыявiзуальныя творы. Сенатар паабяцала аказаць садзейнiчанне ў вырашэннi гэтага пытання.
Сенатар мае намер унесцi прапанову па рамонце аднаго з участкаў дарогi ў Вiцебскай вобласцi ў адпаведную дзяржпраграму.
Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па рэгiянальнай палiтыцы i мясцовым самакiраваннi, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнiчага ўнiтарнага прадпрыемства «Вiцебскаблдарбуд» Уладзiмiр Мацвееў наведаў Шаркаўшчынскi раён Вiцебскай вобласцi.
Жыхары вёсак Прамяны i Сталiца звярнулiся да сенатара з просьбай пасадзейнiчаць у рамонце ўчастка шашы Шаркаўшчына—Германавiчы—Латышы Н-3901. Член Савета Рэспублiкi вырашыў прапанаваць уключыць рамонт гэтага ўчастка дарогi ў дзяржпраграму «Дарогi Беларусi 2021—2025». Зварот вяскоўцаў будзе знаходзiцца на кантролi.
Падзячныя лiсты самым iнiцыятыўным прадстаўнiкам маладога пакалення Мазырскага раёна Гомельшчыны ўручыў сенатар.
Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па рэгiянальнай палiтыцы i мясцовым самакiраваннi, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Саўгас-камбiнат «Зара» Алег Слiнько сустрэўся з прадстаўнiкамi працоўнай моладзi Мазыра i раёна, маладзёжным парламентам, створаным пры раённым Савеце дэпутатаў.
Атрымаўся адкрыты i рознабаковы дыялог. На сустрэчы абмяркоўвалi пытаннi развiцця раёна, казалi пра дасягненнi ў сельскагаспадарчай галiне, у сферах прамысловасцi, будаўнiцтва i гандлю, пра маладзёжную палiтыку.
У сваiм звароце да прысутных парламентарый адзначыў: «Для нашай моладзi ў мiрнай i стабiльнай краiне, дзе захаваны духоўныя каштоўнасцi i нацыянальная культура, ёсць шмат магчымасцяў рэалiзаваць сябе. Сёння менавiта мы з вамi, грамадзяне Беларусi, вызначаем сваю будучыню. Важна захаваць гэтую стабiльнасць i перадаць яе сваiм дзецям».
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».