Вы тут

«Задача — гарантаваць грамадскую бяспеку, i ўлада з ёй справiцца»


Сяргей Рачкоў, старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы:


— Пытаннi нацыянальнай бяспекi заўсёды важныя, не толькi падчас электаральнага перыяду. Вы бачыце, у якiм неспакойным свеце мы цяпер жывём. Я ўжо адзначаў аднойчы: усе чакалi, што пасля пандэмii свет стане мякчэйшы, дабрэйшы, усе пачнуць супрацоўнiчаць. На самай справе ўсё адбываецца нашмат больш жорстка. Кожны адстойвае свае нацыянальныя iнтарэсы, кожны iмкнецца атрымаць нават у гэтых умовах нейкiя перавагi, у першую чаргу ў гандлёвай, эканамiчнай галiне, але асобныя буйныя гульцы — нават у геапалiтычнай прасторы. Таму, канешне ж, гарантаваць грамадскую бяспеку ў краiне — гэта краевугольная задача ўлады, i я ўпэўнены, што яна справiцца з ёй.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».