Вы тут

Папярэднiя вынiкi дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусi» на 2016—2020 гады абмяркоўвалi ў Вiцебску


Папярэднiя вынiкi дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусi» на 2016—2020 гады абмяркоўвалi ў Вiцебску.


У прыватнасцi, летась на фiнансаванне адпаведных мерапрыемстваў выдаткавалi каля 59,9 мiльёна бюджэтных сродкаў, а за чатыры гады толькi з бюджэту — 203,2 мiльёна. Акрамя таго, культуру традыцыйна «падсiлкоўваюць» пазабюджэтныя крынiцы фiнансавання i практычна штогод павялiчваецца доля платных паслуг.

Што ж цiкавага зроблена на поўначы краiны?

У вiцебскiм помнiку архiтэктуры пазамiнулага стагоддзя адкрылi адзiны ў краiне музей прыватнага калекцыянавання — знаходзiцца ён каля Летняга амфiтэатра, а ў будынку, дзе працавалi Шагал, Малевiч i iншыя славутыя мастакi, з'явiўся музей, дзе можна адкрыць для сабе шмат цiкавага з гiсторыi Вiцебскага народнага мастацкага вучылiшча.

У Талачыне завяршылi рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы ў Свята-Пакроўскiм саборы, пабудаваным у пачатку XVII стагоддзя. Ну а ў «калысцы» беларускiх гарадоў, Полацку, правялi рамонт у Сафiйскiм саборы i музеi беларускага кнiгадрукавання.

Ва Ушацкiм раёне пасля рэканструкцыi адкрылi мемарыяльны комплекс «Прарыў». Адрамантавалi раённыя дамы культуры i дзiцячыя школы мастацтваў у Сянне, Дуброўне, Верхнядзвiнску, Браславе, бiблiятэкi — у Сянне i Верхнядзвiнску, а ў Дуброўне — дом рамёстваў. У Аршанскiм раёне, дзе, як вядома, адбываецца агульная «перазагрузка», таксама зроблена шмат для таго, каб установы культуры адчувалi сябе лепш.

Як заўсёды, вялiкая ўвага ўдзяляецца выхаванню талентаў, будучых выкладчыкаў, кiраўнiкоў гурткоў. I адораных дзяцей на Вiцебшчыне нямала. Напрыклад, лаўрэатамi прэмii Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў па падтрымцы таленавiтай моладзi за чатыры гады сталi 24 навучэнцы каледжаў i 40 — дзiцячых школ мастацтваў. Стыпендыятамi спецыяльнага фонду Прэзiдэнта па падтрымцы таленавiтай моладзi сталi 39 навучэнцаў. А прозвiшчы 83 унесены ў банк даных гэтага фонду.

У пасяджэннi ўдзельнiчаў i мiнiстр культуры Беларусi Юрый Бондар. Ён даў высокую ацэнку калегам з Прыдзвiння, адзначыўшы добры вопыт Вiцебска ў правядзеннi маштабных культурных акцый, самая вядомая з якiх — мiжнародны фестываль мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску». Дарэчы, у наступным годзе ён пройдзе ўжо трыццаты раз. Падрыхтоўка пачалася.

А ўвогуле, штогод у вобласцi праводзiцца больш за 100 тысяч масавых мерапрыемстваў. У тым лiку — дзесяць мiжнародных, тры рэспублiканскiя, больш за сорак абласных фестываляў i свят.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Загаловак у газеце: Не толькi «базар»...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».