Вы тут

Грамадскiя аб'яднаннi i палiтычныя партыi выступiлi са зваротам


Грамадскiя аб'яднаннi i палiтычныя партыi Рэспублiкi Беларусь, у лiку якiх Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi, РГА «Белая Русь», Беларускi саюз жанчын, БРСМ, творчыя саюзы, нацыянальныя дыяспары, напярэдаднi выбараў выступiлi са зваротам.


«Нашы арганiзацыi — гэта мiльёны неабыякавых грамадзян. Мы аб'яднаны па розных напрамках i поглядах. Але сёння мы разам, плячо ў плячо, з'ядналiся дзеля адзiнай мэты: абаранiць родную зямлю ад нахабнай хлуснi i здрады, ад жадання разарваць адзiнства нашага грамадства i пахiснуць дзяржаўныя асновы. Хочам адкрыта i рашуча заявiць: мы будзем самi вырашаць, у якой краiне жыць i гадаваць дзяцей. Не трэба нас раз'ядноўваць!» — гаворыцца ў звароце.

Аўтары звароту заклiкаюць грамадзян Беларусi: «Не застанемся ўбаку, прыйдзем на выбарчыя ўчасткi i прагаласуем за краiну, якую любiм i якой ганарымся!»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.