Вы тут

У Жыткавiчах адкрылi пелетны завод


Цэх па вытворчасцi палiўных гранул, па сутнасцi, з'яўляецца высокатэхналагiчным прадпрыемствам. Сума прыцягнутых у праект iнвестыцый склала больш за 5,1 мiльёна еўра.


Будаўнiцтва завода стала адным з этапаў выканання даручэння Прэзiдэнта па забеспячэннi поўнай перапрацоўкi драўняных рэсурсаў унутры краiны, расказаў мiнiстр лясной гаспадаркi Вiталь Дрожжа падчас адкрыцця прадпрыемства. У краiне плануецца дадаткова пабудаваць як мiнiмум шэсць аналагiчных прадпрыемстваў.

Рашэнне аб iх узвядзеннi ўжо прынята, падкрэслiў Вiталь Дрожжа. «Работа ў гэтым кiрунку актыўна вядзецца. Па шэрагу лясгасаў унесена перадаплата за абсталяванне. У найблiжэйшы час скончым усе праектныя работы, прыступiм непасрэдна да будаўнiцтва», — расказаў мiнiстр.

Па словах Вiталя Дрожжы, гэта дакладны i перспектыўны кiрунак. «Уся Еўропа арыентавана на памяншэнне спажывання вуглевадародаў. Палiўныя пелеты — гэта альтэрнатыўная бiясыравiна, аднаўляльныя крынiцы. Гэта прадукцыя высокарэнтабельная, i створаныя ў нас пелетныя заводы рэнтабельныя. Нiякiх пытанняў з iх акупнасцю не павiнна быць. Калi казаць пра эканамiчны эфект, то за чэрвень першы мiльён долараў мы ўжо зарабiлi. Па годзе мы чакаем 15 мiльёнаў валютнай выручкi», — падкрэслiў ён.

Дыслакацыi новых заводаў таксама ўзгоднены, у лiку iншых гэта Гомель, Старыя Дарогi, Асiповiчы, Орша. Яны вызначалiся з прывязкай да сыравiннай зоны.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Загаловак у газеце: Высокаакупныя гранулы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».