Вы тут

Ступень адказнасцi, здараецца, нашмат вышэйшая, чым мы думаем


Пекла на зямлi здарылася ў аўторак зусiм недалёка ад Бiблейскiх мясцiн. Сонечны зялёны Бейрут ператварыўся ў груду развалiн. Больш за сто трыццаць чалавек загiнула (i гэта лiчба, напэўна, павялiчыцца, бо яшчэ не ўсiх дасталi з-пад завалаў). Больш за пяць тысяч паранена, больш за трыста тысяч засталося без даху над галавой. Зерня ў сталiцы Лiвана засталося самае большае на два тыднi. Горад аб'яўлены зонай бедства. Выбухi, якiя прагрымелi ў бейруцкiм порце ў аўторак i якiя пачулi нават на Кiпры, што за дзвесце сорак кiламетраў, па магутнасцi, як падлiчылi эксперты, склалi дзясятую частку атамнай бомбы, што амерыканцы семдзесят пяць гадоў таму скiнулi на Хiрасiму…


Ва ўсiм гэтым жаху i вэрхале, якi лiецца са стужак навiн, з манiтораў i экранаў, амаль губляецца (прынамсi пакуль што) тлумачэнне, чаму так магло здарыцца. Калi ж яго знаходзiш, слухаеш, чытаеш i пачынаеш аналiзаваць, становiцца нават больш жудасна i прыкра, чым калi бачыш наступствы трагедыi.

Ну, вы напэўна, чулi гэтую версiю пра амiячную салетру, якую — без малога тры тысячы тон — везлi з Грузii ў Афрыку на судне пад малдаўскiм сцягам i якая была канфiскаваная ў Бейруце. Хто i навошта цягнуў тыя хiмiкаты ў Афрыку — угнойваць палеткi або рабiць бомбы — сёння ўжо не так важна. Бо порт у Бейруце ўзарваўся не з-за гэтых людзей. Вiнаватыя канкрэтна i асабiста тыя некалькi чалавек, якiя, прыняўшы вельмi небяспечны груз ды яшчэ i ў такiм вялiкiм аб'ёме на склад, павiнны былi як мiнiмум забяспечыць яго належнае захоўванне. Больш за ўсё ўражвае тэрмiн, якi салетра ляжала на тым складзе — шэсць гадоў!

I спецыялiсты, якiя адказвалi за бяспеку, кожны дзень прыходзячы на работу, ведалi, што зусiм блiзка, вобразна кажучы, нiчым не прыкрытае, ляжыць тры тысячы тон выбухованебяспечнага рэчыва, якое можа разнесцi ўвесь горад. Цi не ведалi? Цi не хацелi ведаць? Цi ведалi i не хацелi штосьцi рабiць — маўляў, i так «пракацiць»? Прычыны бяздзеяння i няправiльнага дзеяння гэтых людзей наўрад цi цiкавяць тыя тысячы, якiя сёння хаваюць цi шукаюць у руiнах сваiх блiзкiх...

...Чатыры гады назад, у жнiўнi 2016-га, памiж Карэлiчамi i Наваельняй здарылася аварыя. Фуру занесла на ўзбочыну дарогi, i кiроўца выйшаў з машыны паглядзець, што здарылася, i як выехаць назад. Праз колькi хвiлiн на гэтым жа месцы занесла яшчэ адну фуру.
I яна на хуткасцi па той жа траекторыi паперла на машыну, што ўжо стаяла. Дакладней, на яе 29-гадовага кiроўцу, у якога ўжо не было нi часу адскочыць, нi, напэўна, шанцаў выжыць... «Лёс», — скрушна ўздыхне хтосьцi, а хтосьцi западозрыць кiроўцу другой машыны ў няўважлiвасцi цi нават у нецвярозасцi. А вось i не! Аўтадарожная экспертыза, якую запытала следства i якая доўжылася больш за год, ведаеце, што высветлiла? «На пакрыццё дарогi пры правядзеннi рамонту нанеслi не прыкрытую верхнiм слоем асфальту бiтумную эмульсiю. Па тэхналогii ўкладкi бiтумную эмульсiю належала пралiваць па адной паласе i пакiдаць на суткi для захваткi. Калi эмульсiя пралiваецца па ўсёй шырынi дарогi, неабходна цалкам перакрываць рух на дарозе...» Карацей, вы зразумелi. Залiлi дарогу па ўсёй шырынi бiтумам, рух не перакрылi, а тут яшчэ i дождж, якi запавольвае высыханне бiтуму, прайшоў. Вось i коўзалiся па той дарозе шматтонныя машыны, бы санкi па лёдзе, i заносiла iх на ўзбочыну. I ўсё зводзiцца да аднаго асобна ўзятага дарожнага майстра, якi прысутнiчаў пры правядзеннi работ, паглядзеў скрозь пальцы на парушэнне тэхналогii, «пакiнуў участак дарогi ў небяспечным для руху стане» i нi слова не сказаў пра тое, што варта было б забаранiць ездзiць па тым адрэзку, пакуль высахне бiтум. Чаму ён так зрабiў? Не ведаў? Не хацеў ведаць? Ведаў, але не хацеў штосьцi рабiць — маўляў, i так «пракацiць»? Суду, напэўна, гэта будзе важна. Але цi важна гэта як мiнiмум дваiм, якiм гэта элементарнае чалавечае разгiльдзяйства (цi абыякавасць?) зламала жыццё, — 29-гадоваму, якi ляжыць у магiле, i 43-гадоваму, якi яго незнарок збiў i трапiў пад следства?..

Што агульнага ў гэтай нашай i згаданай вышэй «нянашай» гiсторыi? Тое, што называюць чалавечым фактарам, з-за якога, як вядома, адбываюцца самыя страшныя катастрофы. А калi браць не так агульна, я б назвала гэта ступенню адказнасцi. Кожнага асабiста. За свае дзеяннi цi бяздзеянне. За тое, чым кiруешся, калi нешта робiш, або не робiш, або робiш не так, як трэба (як трэба па тэхналогii, па логiцы, па розуме, па сумленнi — варыянтаў шмат). I гэта ступень адказнасцi, адказнасцi асабiстай, можа аказацца нашмат вышэйшай, чым мы пра сябе прывыклi думаць. Бо менавiта ад нашых асабiстых учынкаў (не чыiхсьцi, а менавiта нашых) аднойчы можа зляцець у кювет чужая машына цi ператварыцца ў руiны цэлы горад. Нават калi без асабiстых наступстваў — але як з гэтым пасля жыць?

Вы думаеце, я зноў пра выбары? Не, я пра выбар. Якi кожны робiць сам i за якi пасля сам i адказвае. Кожны дзень, кожную гадзiну, усё жыццё. Ступень адказнасцi — яна нярэдка нашмат вышэйшая, чым мы думаем.

Алена ЛЯЎКОВIЧ

Прэв’ю: EPA-EFE/WAEL HAMZEH

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.