Вы тут

Пад Слуцкам вясковец спаліў чужы аўтамабіль і накінуўся з сякерай на міліцыянераў


Уначы 1 жніўня ў Слуцкі РАУС паведамілі, што ў двары прыватнага дома ў вёсцы Малая Падзер гарыць аўтамабіль. Калі пажарныя і міліцыянеры прыбылі на месца, Opel амаль згарэў. Уладальнік выказаў здагадку, што іншамарку маглі падпаліць, паведамляе МУС.


Высветлілася, што пацярпелы працуе начальнікам аховы на раённым камбінаце хлебапрадуктаў. Напярэдадні здарэння ён пасварыўся з мясцовым індывідуальным прадпрымальнікам, які займаецца грузаперавозкамі: той прывёз на прадпрыемства сыравіну, ігнаруючы санітарныя меры. У выніку фуру не разгрузілі.

Камерсант вырашыў адпомсціць: ноччу ў сваім гаражы зрабіў «кактэйль Молатава» і паехаў да крыўдзіцеля. Уваход у двор аказаўся свабодным, а дзверы аўтамабіля не замкнёнымі. Таму вясковец разліў запальную сумесь па ўсім салоне і падпаліў.

Калі 42-гадовы мужчына ўцякаў, то забыўся бутэльку з пакінутай вадкасцю на ганку дома пацярпелага. У наступным гэта стала яшчэ адным пацвярджэннем, што машыну падпалілі.

Раніцай аператыўнікі планавалі апытаць падазраванага і прыехалі да яго дадому. Аднак прадпрымальнік схапіўся за сякеру і пачаў пагражаць міліцыянерам, выганяючы іх з двара. Маці нападніка спрабавала яго спыніць.

Тым не менш вяскоўца затрымалі і даставілі ў ІЧУ. Заведзены крымінальныя справы за наўмыснае знішчэнне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам, і пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.