Вы тут

У Беларусі — 68 614 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 64 200 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 7 жніўня ў Беларусі зарэгістравана 68 614 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 1 353 657 тэстаў на каранавірус.

64 200 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 583 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 19,2 млн чалавек, пры гэтым больш за 718 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 5 млн заражаных, Бразілія — больш за 2,9 млн, Індыя — больш за 2 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: REUTERS / Marzio Toniolo

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Магілёўскі прадпрымальнік — пра вытворчасць на перыферыі і адказнасць перад сабой і людзьмі

Магілёўскі прадпрымальнік — пра вытворчасць на перыферыі і адказнасць перад сабой і людзьмі

Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.

Грамадства

Ігар Карпенка: Адукацыя — гарант сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве

Ігар Карпенка: Адукацыя — гарант сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве

Аб прыярытэтах у адукацыі, вопыце работы ва ўмовах пандэміі каранавіруса і ідэалагічным складніку ў выхаванні мы задалі пытанні міністру адукацыі нашай краіны Ігару Карпенку.

Жыллё

Пажылыя людзі не могуць пераехаць з аварыйнага жылля у нармальнае. Чаму?

Пажылыя людзі не могуць пераехаць з аварыйнага жылля у нармальнае. Чаму?

Дом №76 па вул. Валгаградскай у Мінску быў прызнаны аварыйным яшчэ ў нулявых.

Грамадства

Cтаршыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў пра тое, як будзе развівацца сталіца

Cтаршыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў пра тое, як будзе развівацца сталіца

На VІ Усебеларускім народным сходзе тэме развіцця Мінска на наступныя пяць гадоў было аддадзена шмат увагі.