Вы тут

Дырэктар каледжа: «Будучыня ёсць»


Дырэктар Мінскага дзяржаўнага абласнога каледжа Вадзім ДОРДАЛЬ упэўнены: большасць беларусаў у апошні час змянілася ў лепшы бок.


— Увогуле любое грамадства развіваецца па спіралі. Мы вучым дзяцей — робім добрую справу. Маладыя педагогі, якія зараз прыходзяць, мне нагадваюць маіх настаўнікаў, што вучылі больш за трыццаць гадоў таму. Яны цудоўныя, разумныя, чыстыя, прыгожыя, пісьменныя, імкнуцца самі вучыцца. Не імкнучыся самому вучыцца, немагчыма навучыць дзяцей.

Першае, што ў нас добрае, — гэта людзі. Людзі змяніліся, і большасць змянілася ў лепшы бок. Часам дзеці, якія паступаюць, прыходзяць яшчэ няцямлівыя, яшчэ несамастойныя — яны таксама вельмі хутка сталеюць.

За апошнія гады ў адукацыю ўкладзена столькі сродкаў, намаганняў... Не скажу аб іншых сферах, але сапраўды, у адукацыю ўкладаецца вельмі шмат. Адзначу асобна Мінскую вобласць — на адукацыю выдаткуецца амаль трыццаць працэнтаў бюджэту усёй вобласці. Кожны трэці рубель у вобласці выдаткуецца менавіта на навучанне і адукацыю дзяцей!

Дзеці сталі іншымі. Хаця самая першая расшыфраваная фраза (яшчэ з Шумерскага клінапісу) — «Дзеці не такія, як мы». Дзеці не такія, як мы, і зараз. І дзякуй богу. Гэта добра: яны рухаюць грамадства наперад. Дзеці мысляць па-іншаму, больш прагрэсіўна, імкнуцца вучыцца. Нехта не імкнецца — але іх мы таксама навучым.

Таму ў першую чаргу мяняюцца людзі. А астатняе — гэта ўсё метал, бетон і пластмаса. Калі ёсць каму вучыць, калі ёсць каго вучыць — будучыня ёсць.

Запісала Варвара МАРОЗАВА

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.