Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (119-ы нумар рэйтынгу WTA) пасля выступу на турніры ў італьянскім Палерма сёння стартуе ў кваліфікацыі спаборніцтваў у Празе з прызавым фондам $ 202 тыс., перадае БЕЛТА.
У першым паядынку саперніцай беларускі будзе 15-гадовая чэшская тэнісістка Люсі Гаўлічкава. У выпадку поспеху Аляксандра Сасновіч у наступным крузе сустрэнецца з пераможцай матчу паміж прадстаўніцай Нідэрландаў Індзі дэ Вроомэ (183) і румынкай Аленай Рузэ (177). Каб прабіцца ў асноўную сетку Пражскага турніру, трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар'еры.
На турніры ў Палерма беларуска таксама стартавала з кваліфікацыі, а затым дабралася да чвэрцьфіналу, дзе саступіла на двух тай-брэйках 15-й ракетцы свету Пятры Марціч з Харватыі — 6:7 (5:7), 6:7 (3:7).
Спаборніцтвы ў сталіцы Чэхіі завершацца 16 жніўня.
Прэв’ю: championat.com
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».