Вы тут

У Міністэрстве аховы здароўя распавялі, як арганізавана галасаванне ў медустановах


У Міністэрстве аховы здароўя распавялі, як арганізаванае галасаванне ў медустановах, гаворыцца ў telegram-канале ведамства.


Спецыяльныя ўчасткі для галасавання арганізаваныя практычна ва ўсіх установах аховы здароўя Беларусі. Медустановы краіны гатовыя да правядзення выбараў. Сёння галасуюць пацыенты, якія знаходзяцца на амбулаторным лячэнні. У кожным стацыянары створаны асобныя зоны і ўваход для пацыентаў, якія тэмператураць, і пацыентаў з прыкметамі інфекцыі.

Члены выбарчай камісіі закрытага ўчастка – як правіла, гэта медработнікі – у сродках абароны з адной са скрыняў знаходзяцца ў «чырвонай зоне». Туды цэнтралізавана дастаўляюцца пацыенты, якія выказалі жаданне прыняць удзел у выбарах. Дастаўляюць пацыентаў з дому да ўчастка і назад машыны хуткай дапамогі. Такія пацыенты не могуць галасаваць на агульных участках – там, дзе няма медыкаў. Таму гэтыя людзі замацаваны за зачыненымі ўчасткамі пераважна ў аддзяленнях бальніц.

«Наша задача – забяспечыць права ўдзелу ў выбарах пацыентам. Каранавірусная інфекцыя ўнесла карэктывы ў працэс падрыхтоўкі», — адзначыў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

Кантактам першага ўзроўню, фактычна здаровым пацыентам, якія знаходзяцца пад медыцынскім наглядам, выдаваліся адпаведныя памяткі, каб яны маглі прагаласаваць бяспечна для сябе і навакольных.

«У тых, каму стан здароўя не дазваляе пакінуць кватэру, ёсць магчымасць прагаласаваць дома. Брыгада закрытага ўчастка ў ахоўных касцюмах прыедзе да такога пацыента, каб ён мог рэалізаваць сваё законнае права на ўдзел у выбарах», — адзначыў Уладзімір Каранік.

Фота: Міністэрства аховы здароўя 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».