Вы тут

ЦВК пракаментаваў заклікі, якія з'явіліся ў інтэрнэце, галасаваць, не заходзячы ў кабінкі


Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пракаментавала ў эфіры АНТ заклікі, якія з’явіліся ў інтэрнэце, галасаваць, не заходзячы ў кабінкі.


«Гэта вырашае, вядома, сам выбаршчык. Але заклік супярэчыць Канстытуцыйнаму прынцыпу, які абвяшчае, што кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў не дапускаецца падчас галасавання. Таму гэтыя людзі, якія заклікаюць, хочуць проста потым абвінаваціць выбарчыя камісіі ў тым, што яны не забяспечвалі таямніцу волевыяўлення і ў сувязі з чым трэба выбары прызнаць несапраўднымі. Разумееце, усе іх тэхналогіі і сакрэты настолькі бачныя і настолькі грубыя, што гэта проста чытальна абсалютна», — цытуе Лідзію Ярмошыну БЕЛТА.

Старшыня ЦВК таксама патлумачыла, што азначае яе заява аб магчымасці ўвядзення на ўчастках пры вялікай колькасці людзей прапускнога рэжыму. «Прапускны рэжым – гэта не значыць па прапусках. Проста будзе рэгулявацца колькасць выбаршчыкаў, якія адначасова ўвойдуць у памяшканне. Калі вы глядзіце тэлерэпартажы з участкаў за мяжой – там гэта актыўна ўжываецца», — адзначыла яна.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?