Вы тут

Наглядальнік ад МПА СНД: парушэнняў у час галасавання на выбарах Прэзідэнта не заўважана


Парушэнняў у час галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі не заўважана, паведаміў сёння ў Нясвіжы журналістам наглядальнік ад МПА СНД, намеснік старшыні Камітэта па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Федэрацыі РФ Аляксандр Башкін, перадае БЕЛТА.


«Вельмі важны фактар — адпаведнасць патрабаванням нацыянальнага выбарчага заканадаўства і міжнародным стандартам. Ні вялікіх, ні малых парушэнняў, разыходжанняў з патрабаваннямі заканадаўства і выбарчых стандартаў мы не сустрэлі, — сказаў Аляксандр Башкін. — Магу сказаць, што недахопаў на тых участках, якія бачыў, я не заўважыў».

Наглядальнік адзначыў святочны і пазітыўны настрой тых, хто прыходзіць аддаць свой голас, і членаў выбарчых камісій. Ён таксама звярнуў увагу на высокую яўку і актыўнасць выбаршчыкаў.

Аляксандр Башкін назваў пазітыўным момантам магчымасць галасаваць не толькі ў асноўны дзень выбараў, але і на працягу некалькіх дзён да яго. «Таму што галоўнае, да чаго павінны імкнуцца ўлада і грамадства, арганізуючы выбарчы працэс, гэта зручнасць для выбаршчыкаў. Некалькі дзён галасавання, вядома, такую зручнасць павышаюць», — лічыць ён.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Вiдавочна, што пакуль былi зачыненыя музеi, гледачы засумавалi па «жывой» сустрэчы з карцiнамi.

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.