Вы тут

Ярмошына: Чэргі ля выбарчых участкаў — вынік правакацыі


Чэргі ля выбарчых участкаў — вынік правакацыі. Пра гэта ў эфіры СТБ заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, цытуе БЕЛТА.


Каментуючы сітуацыю з чэргамі, Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што «ўсё было б нармальна, калі б не наўмысныя правакацыі, якім навучаўся так званы пратэстны электарат праз Telegram-каналы».

«Чаму навучалі гэты пратэстны электарат? Прыйдзіце і займіце кабіну на паўгадзіны. І так адбываецца. З-за гэтага прапускная здольнасць выбарчых участкаў вельмі невялікая», — канстатавала кіраўнік ЦВК. Дзеянні гэтых людзей старшыня ЦВК назвала самым сапраўдным сабатажам, арганізаванай правакацыяй. «Менавіта гэта прывяло да таго, што каля выбарчых участкаў сабраліся вельмі вялікія чэргі», — лічыць Лідзія Ярмошына.

«Гэта ўсё распрацоўваецца паліттэхнолагамі, блізкімі і, уласна кажучы, якія фінансіруюцца з былога перадвыбарчага штаба Бабарыкі», — выказала меркаванне кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Акрамя таго, сёння на ўчастках назіраецца наўмыснае псаванне бюлетэняў. «Псуюць адзін, прыходзяць атрымаць другі, псуюць зноў. Выбарчыя камісіі не валодаюць такім рэзервам бюлетэняў. Гэта таксама правакацыя», — сказала Лідзія Ярмошына.

Яна ўпэўненая, што і без таго вялікая яўка была б яшчэ больш, калі б людзей проста не ўтрымлівалі на ўваходзе. «Іх не пускаюць гэтыя сабатажнікі. Вось сіла пратэстнага электарату, яго свядомасць, стаўленне, сумленнасць у адносінах да сваёй дзяржавы. Ну і, напэўна, сумленнасць таго кандыдата, якога яны падтрымліваюць. Гэта поўная безадказнасць, якая па сутнасці справы вядзе да таго, што выбаршчыкі не змогуць прагаласаваць», — перасцерагла старшыня ЦВК.

Лідзія Ярмошына нагадала, што выбарчыя ўчасткі ў любым выпадку зачыняцца ў 20.00. «І выбары будуць прызнаныя ўсё роўна. Нягледзячы ні на якія дзеянні, накіраваныя на іх зрыў і дыскрэдытацыю», — рэзюмавала кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?