Вы тут

Ярмошына: Назіраецца арганізаванае псаванне бюлетэняў


Назіраецца арганізаванае псаванне бюлетэняў, што ў тым ліку прыводзіць да вызначанага іх дэфіцыту. Аб гэтым сёння журналістам заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае БЕЛТА.


Кіраўнік Цэнтрвыбаркама адзначыла, што «дадзенае псаванне арганізавана па віне тых ініцыятараў, якія сябе пазначаюць як «Сумленныя людзі». Яны, па яе словах, «прапагандавалі магчымасць псавання выбарчых бюлетэняў».

Пры гэтым Лідзія Ярмошына нагадала, што выбарчыя камісіі не маюць права выдаваць больш аднаго бюлетэня ўзамен сапсаванага. «Норма Выбарчага кодэкса кажа аб тым, што выбаршчыку выдаецца бюлетэнь узамен сапсаванага, а не іх мноства. Таму калі хтосьці абраў такую тактыку — па сабатажы выбараў, па здзеку над выбарчымі камісіямі, адразу ж магу сказаць — яна не пройдзе», — падкрэсліла старшыня ЦВК.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?