Вы тут

Антоніа Бандэрас заразіўся COVID-19


Аб сваім заражэнні COVID-19 іспанскі акцёр абвясціў у дзень, калі яму споўнілася 60 гадоў. Бандэрас запэўніў, што адчувае сябе нядрэнна і спадзяецца хутка акрыяць, перадае РБК.


Фота: Robert Marquardt / Getty Images

Знакаміты кінаакцёр Антоніа Бандэрас захварэў каранавіруснай інфекцыяй COVID-19. Пра тое, што праведзены тэст пацвердзіў яго заражэнне, сам акцёр паведаміў на сваёй старонцы ў сетцы Instagram.

«Сёння, 10 жніўня, я вымушаны адзначаць сваё 60-годдзе на карантыне, пасля здачы пазітыўнага тэсту на COVID-19», — напісаў Бандэрас.

Іспанскі акцёр запэўніў, што ў свой дзень нараджэння, нягледзячы на ​​хваробу, адчувае сябе нядрэнна і спадзяецца неўзабаве ачуняць.

«Я скарыстаюся гэтай ізаляцыяй, для таго каб пачытаць, што-небудзь напісаць, адпачыць і працягнуць будаваць планы, каб зрабіць больш асэнсаваным маё шасцідзесяцігоддзе, да якога я падышоў поўным запалу», — дадаў Бандэрас.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Баранавічы славяцца не толькі чыгункай, авіязаводам і шматлікімі прадпрыемствамі, але і хакеем на траве.

Грамадства

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Масавая кампанія па вакцынацыі ад грыпу распачата сёлета ў краіне з сярэдзіны верасня.