Вы тут

Дзед Мароз павіншаваў механiзатараў з працоўнымi перамогамi ў жабінкаўскай гаспадарцы


Старэйшыя памятаюць, што ў савецкiя часы была традыцыя спраўляць на вытворчасцi Новы год, скажам, у вераснi цi лiстападзе. Гэта адбывалася тады, калi нейкi вялiкi альбо маленькi калектыў выконваў гадавы план датэрмiнова. Найчасцей ёлку ў цэх прыносiлi завадчане альбо шахцёры, часам доменшчыкi. Тады iх чакалi слава i грошы. Нярэдка ўдарнiкi станавiлiся героямi тэле- i радыёсюжэтаў, траплялi на першыя старонкi газет.


zarya.by

Цяпер так не прынята. Ды i, напрыклад, хлебаробы па вызначэннi не могуць завяршыць год датэрмiнова, бо сельгасвытворчасць цесна звязаная з прыродным цыклам. Іншая рэч, ушаноўваць перадавiкоў хлебнай нiвы... Герояў дня — тысячнiкаў або двухтысячнiкаў — звычайна вiтаюць прадстаўнiкi мясцовай улады, кiраўнiкi грамадскiх арганiзацый, шэфы з горада. А вось у ААТ «Вазнясенскi» Жабiнкаўскага раёна вырашылi сваiх камбайнераў i шафёраў не проста адзначыць падарункамi i матэрыяльнай дапамогай, а i настрой iм узняць. Да iх на поле завiтаў... Дзед Мароз з халоднай мiнералкай i марозівам. У трыццацiградусную спёку гэта аказалася тое, што трэба.

Зiмовы госць эфектна з'явiўся проста пасярод мора залатых каласоў у чырвоным атласным касцюме i адразу выклiкаў усмешкi прысутных. Ну, а калi пажадаў, каб тэхнiка не ламалася, надвор'е не падводзiла, а пад Новы год пад ёлкай кожны знайшоў чаканы падарунак, пазiтыву яшчэ пабольшала.

Настрой, вядома, важны ў справе, якую робяць механiзатары. Збiраюць гэтым летам у «Вазнясенскiм» па 61 цэнтнеры збожжавых з гектара. А азiмы ячмень вырас рэкордны — па 96 цэнтнераў! Кiраўнiк гаспадаркi Надзея КАНДРАЦЮК вельмi ганарыцца сваiм калектывам, лiчыць, што ў самую гарачую пару, якой з'яўляецца ўборка, маральная падтрымка людзей таксама важная. Вось i прыдумалi гэтым разам вiзiт Дзеда Мароза ў поле. Налета будзе iншая фiшка.

Святлана ЯСКЕВIЧ

Загаловак у газеце: Дзед Мароз у полi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».