Мiнулыя выхадныя выдалiся дастаткова цёплыя. Слупок тэрмометра дасягаў адзнак у 24—30 градусаў. Агульную карцiну псавалi хiба што навальнiчныя дажджы, якiя ў некаторых раёнах былi дастаткова моцныя.
На гэтым жа тыднi спякота адступiць і пахаладанне пачнецца ўжо сёння. Падрабязней пра сiнаптычную абстаноўку паведамiлi ў Рэспублiканскiм цэнтры па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.
У аўторак праз Беларусь будзе перамяшчацца малаактыўны атмасферны фронт. Дзякуючы гэтаму тэмпература панiзiцца ўдзень да адзнак у 19—28 цяпла. Невялiкiя дажджы пройдуць толькi месцамi, ды i тое па поўднi.
А вось у сераду набярэ моц чарговы антыцыклон. Яму далi iмя «Эмiль». Сфармiраваны ён у халаднаватым паветры. Таму, прынамсi да выхадных, надвор'е не будзе адрознiвацца разнастайнасцю. Уначы чакаецца ад 7 да 14 цяпла, прычым 13-га жнiўня будзе ўсяго ад 5 да 10 са знакам «плюс». Затое ўдзень — ад 16 градусаў на паўночным усходзе да 24—25 на паўднёвым захадзе. Ападкаў не прагназуецца.
Валяр'ян ШКЛЕННIК
На другасным рынку жыллё працягвае таннець (у глабальным плане без перапынкаў) ужо з верасня мінулага года.
25 лютага адзначаецца 150-гадовы юбілей Лесі Украінкі...
Няўжо гэтую цяжкую хваробу так лёгка абвесці вакол пальца?
Мода вясны — 2021 прапануе некалькі глабальных кірункаў: мінімалізм, унісекс і 1990-я.