18 верасня, пятніца

Вы тут

У Бялынічах да Дня беларускага пісьменства адкрыюць новы будынак музея


У Бялынічах да Дня беларускага пісьменства адкрыюць новы будынак раённага мастацкага музея імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі. Пра гэта БЕЛТА паведаміла дырэктар установы Таццяна Цікунова.


“Раней музей размяшчаўся ў былым будынку кінатэатра, які перайначылі пад музейныя экспазіцыі. Адразу хацелі захаваць яго: прывесці ў парадак, крыху пашырыць плошчы. Каля двух тыдняў камісіі правяралі стан былога музея. Прыйшлі да выніку, што бяспечней, танней і прасцей пабудаваць новы музей. У выніку ад старога застаўся толькі фундамент, – расказала дырэктар музея. – Мы амаль удвая павялічылі сваю плошчу – зараз гэта каля 800 квадратных метраў. І тут усё абсалютна новае.

Крыху змянілася і канцэпцыя музея. Адной з цэнтральных экспазіцый застанецца галерэя Бялыніцкага-Бірулі – тут будуць размяшчаць яго карціны, транслявацца эпізоды з жыцця настаўніка. У гэтай жа зале будуць прадстаўлены некаторыя асабістыя рэчы майстра. “З’явілася вялікая зала для прывазных выставачных экспазіцый. Спадзяемся, яна будзе карыстацца папулярнасцю. З’явіцца ў нашым музеі і зала гісторыі Бялыніцкага краю – тут можна было даведацца, як разіваўся наш раён са старажытнасці да нашых часоў”, – расказала Таццяна Цікунова.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Баранавічы славяцца не толькі чыгункай, авіязаводам і шматлікімі прадпрыемствамі, але і хакеем на траве.

Грамадства

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Масавая кампанія па вакцынацыі ад грыпу распачата сёлета ў краіне з сярэдзіны верасня.