Шлях насілля не прымальны для беларускага народа. Аб гэтым гаворыцца ў заяве членаў Савета Рэспублікі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, паведамляе БЕЛТА.
Парламентарыі катэгарычна асуджаюць спробы нешматлікіх ангажыраваных груп раскалоць грамадства і дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне. "Нельга дапусціць, каб моладзь Беларусі стала разменнай манетай у жаданні расхістаць сітуацыю. Кожны грамадзянін абавязаны выконваць законы, а дзяржава - забяспечваць правапарадак і спакой. Дзеянні праваахоўных органаў адэкватныя правакацыям удзельнікаў несанкцыянаваных акцый. Шлях насілля не прымальны для беларускага народа", - падкрэсліваюць у парламенце.
Заява прынята па выніках выбараў Прэзідэнта Беларусі, якія адбыліся 9 жніўня. Парламентарыі падзякавалі ўсім грамадзянам, якія прынялі ўдзел у гэтай важнейшай падзеі. "Актыўнае датэрміновае галасаванне і высокая яўка ў дзень выбараў чарговы раз прадэманстравалі неабыякавасць беларусаў да будучыні краіны і гатоўнасць узяць на сябе адказнасць за яе лёс. Абсалютная большасць грамадзян падтрымлівае дзеючы курс на будаўніцтва моцнай незалежнай дзяржавы, ключавым прыярытэтам якой з'яўляецца чалавек, яго дабрабыт і бяспека", - адзначаецца ў заяве.
Прэв’ю: БЕЛТА
Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.
Сон — адна з асноўных патрэб чалавечага арганізма.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.
Узрасце хуткасць узвядзення жылля.