Вы тут

Калектыў МАЗа працуе стабільна


У некаторых тэлеграм-каналах з'явілася інфармацыя пра забастоўкі на найбуйнейшых заводах краіны. З гэтай нагоды кіраўніцтва некаторых з іх запрасіла ў свае цэхі прадстаўнікоў СМІ.


«На сённяшні дзень МАЗ працуе вельмі напружана, у нас па аўтобуснай вытворчасці тры змены, маецца шмат заказаў, асабліва экспартныя: Расійская Федэрацыя, Украіна. Канвеер працуе ў дзве змены. Ёсць рэалізацыя. Калектыў настроены па-баявому, ніякіх хваляванняў, панікёрскіх настрояў няма, абсалютна нармальныя, рабочыя задачы, усе разумеюць для сябе тое, што будучае людзей, іх сем'яў — у нашай працы, таму абсалютна ўсё нармальна і штатна», — пракаментаваў сітуацыю на Мінскім аўтамабільным заводзе генеральны дырэктар ААТ «МАЗ — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ» Валерый Іванковіч.

Кіраўнік прадпрыемства дадаў, што разам з прафсаюзам пастаянна сустракаецца з калектывам на ўсіх узроўнях, штотыднёва — з актывам прафсаюзнай арганізацыі, раз на месяц — з усім працоўным калектывам. На тыдні перад выбарамі было дзве сустрэчы з працоўным калектывам і актывам прадпрыемства.

«Мы абмяркоўваем шчыра, адкрыта ўсе пытанні — папулярныя і непапулярныя, я нефармальна гутару, абстаноўка ў калектыве стабільная, калектыў працуе і падтрымлівае той выбар, які зрабіла краіна, — сказаў ён. — Мы за Беларусь, мы за квітнеючую Беларусь».

Сёлета на заводзе сабрана ўжо 5300 аўтамабіляў (летась за той жа перыяд было зроблена 5100). На 170 мільёнаў долараў адгружана прадукцыі ў розныя краіны свету. Сярэдні заробак за першае паўгоддзе склаў 1200 рублёў.

«Задачы напружаныя, абавязацельствы вялікія, і нам трэба працаваць», — рэзюмаваў генеральны дырэктар.

У прысутнасці журналістаў Валерый Іванковіч звярнуўся да калектыву:

«Вы мяне ведаеце, я ваш кіраўнік і нясу адказнасць за вашу бяспеку, вас, вашых сем'яў і вашых блізкіх. Не трэба паддавацца на тыя правакацыі, якія адбываюцца. Не трэба падзяляць людзей... Мы заўсёды жылі мірна, працавалі, выконвалі сур'ёзныя задачы і разумелі, што наш хлеб у нашым заробку і нашых мазолістых руках».

Працуе ў штатным рэжыме і БелАЗ, расказаў журналістам выконваючы абавязкі кіраўніка прадпрыемства Алег Сцяпук.

Інфармацыю пра забастоўку супрацоўнікаў абвергла і прэс-служба Інстытута хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук, паведаміла БелТА.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

«Ураджайны» тэст

«Ураджайны» тэст

Надыходзіць жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час. І наш чарговы тэст менавіта пра ўраджай і ўсё, што з ім звязана.

Грамадства

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

У жніўні цяпла будзе ўдосталь, але без дажджу і маланкі не абыдзецца.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні будзе карыснае ўменне аналізаваць сітуацыю і паводзіны людзей і рабіць правільныя высновы. Паспрабуйце быць гранічна сумленнымі з самімі сабой, зніміце ружовыя акуляры. Цяпер пажадана не эпаціраваць навакольных экстравагантнасцю і рэзкімі развагамі. 

Грамадства

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

У летні час так хочацца на мора, ці, хоць бы ў падарожжа...