Вы тут

Урачы пацвердзілі інсульт у Міхаіла Яфрэмава


У акцёра Міхаіла Яфрэмава пацвердзіўся інсульт, ён знаходзіцца ў стане сярэдняй цяжкасці, паведаміў ягоны адвакат Эльман Пашаеў, інфармуе ria.ru


«Мне паведамілі, што ўсё ж такі быў інсульт», — сказаў Пашаеў журналістам.

«Стан Міхаіла — сярэдняй цяжкасці. Ён знаходзіцца тут (у Боткінскай бальніцы — рэд.)», — дадаў адвакат.

Сёння суд перанёс пасяджэнне на 18 жніўня з-за шпіталізацыі Яфрэмава, якога напярэдадні на хуткай павезлі ў рэанімацыю Боткінскай бальніцы. Урачы западозрылі ў артыста перадынфаркты або предынсультны стан.

Увечары 8 чэрвеня акцёр Міхаіл Яфрэмаў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, здзейсніў аварыю ў цэнтры Масквы. Яго машына выехала на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў фургон. Кіроўца фургона Сяргей Захараў пазней памёр. Сам Яфрэмаў не пацярпеў. Акцёра адправілі пад хатні арышт да 9 жніўня.

Прэв'ю: lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».