Вы тут

У Мінску прадухілены разбойны напад на дабрачынную арганізацыю


Днём 10 жніўня ў Мінску аператыўнікі па барацьбе з аргзлачыннасцю і карупцыяй МУС затрымалі 49-гадовага мясцовага жыхара па падазрэнні ў падрыхтоўцы разбойнага нападу. Аб’ектам налёту павінна была аказацца нямецкая дабрачынная арганізацыя, якая аказвае дапамогу інвалідам Беларусі, паведамляе МУС.


Арганізаваць напад мінчанін вырашыў яшчэ ў сакавіку. Для гэтага ён вырабіў макет выбуховага прыстасавання і праз знаёмых пачаў шукаць выканаўцу злачынства.

Інфармацыя пра запланаваны разбоі дайшла да супрацоўнікаў ГУБАЗіК МУС, якія ўзялі падазраванага ў аператыўную распрацоўку. У выніку яго затрымалі на вуліцы пасля сустрэчы з патэнцыйным выканаўцам. Пры аглядзе кватэры гараджаніна знойдзены згаданы макет самаробнага выбуховага прыстасавання. Вядома, што ў дзень планаванага рабавання ў офісе арганізацыі захоўвалася амаль 6 тысяч еўра.

Падазраванага адправілі ў ІЧУ. Заведзена крымінальная справа.

Фігурант раней уваходзіў у склад арганізаванай злачыннай групы і неаднаразова судзімы за маёмасныя злачынствы, у тым ліку разбой і падробку пасведчання кіроўцы.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.