Вы тут

«Белтэлекам» зробіць пераразлік абанплаты з-за недаступнасці інтэрнэту


З 9 па 11 жніўня РУП «Белтэлекам» фіксаваліся множныя кібератакі рознай ступені інтэнсіўнасці. У гэтай сувязі па незалежных ад правайдэра абставінах у абанентаў часткова адсутнічаў доступ да сэрвісаў і рэсурсаў сеткі інтэрнэт, гаворыцца на сайце прадпрыемства.


Прадпрыемствам праведзена праца па павелічэнні магутнасці сістэмы анты-DDоS, што дазволіла на значнай частцы знешняга шлюза ажыццявіць ачыстку ад несанкцыянаванага трафіку. Прынятыя меры далі магчымасць аднавіць доступ да сэрвісаў і рэсурсаў сеткі інтэрнэт у поўным аб’ёме.

Пераразлік абаненцкай платы будзе праведзены ва ўстаноўленым парадку.

«Белтэлекам» яшчэ раз прыносіць выбачэнні і спадзяецца на разуменне.

Прэв’ю: akket.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.