Вы тут

Жыхар Лунінецкага раёна стрэліў у знаёмую і скончыў з сабой


Жыхар Лунінецкага раёна стрэліў у сваю знаёмую, пасля чаго скончыў з сабой, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.


Драма адбылася ў аграгарадку Вялікія Чучавічы. Па дадзеных следства, нецвярозы 40-гадовы мужчына прыйшоў у двор 38-гадовай знаёмай і стрэліў у яе са стрэльбы. Пасля гэтага ён выйшаў з двара і скончыў жыццё самагубствам. Жанчына выжыла. З агнястрэльнай ранай яе даставілі ў бальніцу.

Лунінецкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.1 арт.14, ч.1 арт.139 (замах на забойства) КК. Усе абставіны здарэння высвятляюцца. Устаноўлена, што стрэльба не была зарэгістравана. Дазволу на захоўванне і нашэнне зброі загінулы таксама не меў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».