Вы тут

Як навучыць дзяцей правiлам бяспекi


Мы жывём у дзiўны час, калi кожную хвiлiну адбываецца шмат новага i цiкавага. I нават дарослы чалавек, якi шмат чаго бачыў у сваiм жыццi, можа шчыра здзiўляцца ўсяму вакол. А што ж казаць пра дзяцей?


Трагiчная статыстыка прымушае задумацца: дзясяткi дзяцей, у асноўным дашкольнага ўзросту, штогод траўмiруюцца праз знешнiя прычыны: у 2017 годзе пацярпелi 146 дзяцей, у 2018 — 137, а у 2019 годзе — 120.

У якiя сiтуацыi часцей за ўсё трапляюць малыя? Пачынаючы з двух гадоў яны становяцца асаблiва актыўнымi i цiкаўнымi: даследуюць плiту, прас, абагравальнiк, iмкнуцца затыкаць адтулiны ў разетцы або чапаць драты, каштуюць на смак бытавую хiмiю i розныя вадкасцi, цягнуць у рот дробныя прадметы.

Ва ўзросце ад чатырох да шасці гадоў дзецi вылучаюцца празмернай успрымальнасцю, таму ўсё, што яны бачаць, iмкнуцца паўтарыць. Так, напрыклад, у разнастайных гульнях у ход iдуць запалкi i запальнiчкi, якiя дапамагаюць iмiтаваць учынкi i дзеяннi дарослых.

Пара эксперыментаў пачынаецца з сямі i доўжыцца да дванаццаці гадоў. У гэтым узросце дзецi часта iмкнуцца «дзейнiчаць» употайкi ад бацькоў, шчыра спадзеючыся, што пра гэта нiхто не даведаецца: разводзяць вогнiшчы, эксперыментуюць з лёгкiмi на загаранне вадкасцямi, залазяць на гарышчы i ў адрыны, гуляюць па-за межамi дома i г. д.

Ужо з чатырнаццаці гадоў дзецi адчуваюць сябе па-сапраўднаму самастойнымi i iмкнуцца самасцвердзiцца. Да сiтуацый, названых вышэй, дадаецца цяга да вострых адчуванняў: забрацца на электрычны слуп для яркага фота, праехацца на бацькоўскай машыне, уцячы купацца на вадаём. Спiс можна працягваць доўга, але выснова тут адна — усё гэта можа скончыцца трагiчна.

Вядома, галоўнымi абаронцамi ад большасцi здарэнняў павiнны выступаць бацькi, задача якiх — сачыць за дзiцем i не пакiдаць яго аднаго. Але цi заўсёды гэта магчыма? На жаль, не. Менавiта таму неабходна працаваць на папярэджанне — вучыць дзяцей правiлам бяспекi, дзякуючы якiм яны змогуць адкрыта i пазiтыўна пазнаваць навакольны свет, развiвацца i асвойваць новыя навыкi.

Як гэта зрабiць? Усё вельмi проста — дастаткова ведаць «формулу бяспекi», якая прывучыць да азначанага ладу жыцця i дапаможа выпрацаваць ахоўны механiзм, якi аўтаматычна спрацуе ў дзiцяцi ў патрэбны момант. «Формула» мае ўсяго два складнiкi.

Першы — уласны прыклад. Калi вы няправiльна карыстаецеся электрапрыборамi, пакiдаеце iх уключанымi i сыходзiце па сваiх справах, то патрэбнага эфекту вы не дасягняце — тут ёсць вiдавочная супярэчнасць, i дзiцяцi нiчога не варта ўвабраць убачанае i ацанiць гэта дзеянне як неабходнае. Таму правiльна карыстайцеся электрапрыборамi, пячным ацяпленнем, будзьце асцярожныя з агнём i ўласным прыкладам вучыце дзяцей.

Другi — навучанне. Вядома, дзецям наўрад цi будзе цiкава слухаць сумныя лекцыi аб правiлах бяспекi, таму да гэтага працэсу варта падысцi з крэатыўнага боку. Прапануем некалькi спосабаў.

1. Чытайце!

Казкi, апавяданнi, комiксы — выдатны спосаб разабраць прыклады, якiя могуць прывесцi да надзвычайнай сiтуацыi. У лiтаратуры iх велiзарнае мноства, пачынаючы ад класiчных твораў i заканчваючы спецыяльнымi кнiгамi ад ратавальнiкаў. Калi чытаеце з дзiцем, заўсёды задавайце яму пытаннi: «Чаму гэта адбылося?», «Што было зроблена не так?», «Што трэба было зрабiць?». Разважаючы над сiтуацыямi, вы дапамагаеце дзiцяцi зразумець i запомнiць правiльныя арыенцiры i дзеяннi.

2. Малюйце!

Дзецi ўспрымаюць навакольны свет вобразамi. А гэта значыць, што ўсё, што вы iм кажаце, яны павiнны бачыць. Маляванне выдатна для гэтага падыходзiць. Паспрабуйце адлюстраваць небяспечныя сiтуацыi i растлумачце, як пры iх узнiкненнi дзейнiчаць, задайце дзiцяцi асобную тэму для малявання, а потым абавязкова распытайце, чаму яно гэта намалявала. Для спрашчэння працэсу можаце выкарыстоўваць спецыяльныя размалёўкi, у якiх можна не толькi праявiць свае мастацкiя здольнасцi, але i акунуцца ў займальную гiсторыю.

3. Глядзiце!

Не забывайце i пра мультфiльмы. Для навучання выдатна падыходзiць мультсерыял ад МНС Беларусi «Чароўная кнiга». Яго героi — разумны Бабёр, неспакойная Птушачка i дапытлiвы Заяц — у цiкавай форме распавядаюць пра бяспеку, а Воўк, якi трапляе ў небяспечныя сiтуацыi, праз свае дзеяннi паказвае маленькiм гледачам, як рабiць нельга. Адметна, што кожная серыя датычыцца пэўнай надзвычайнай сiтуацыi, якая можа адбыцца ў тую цi iншую пару года, што робiць мультфiльм актуальным на працягу ўсiх дванаццаці месяцаў.

4. Гуляйце!

Гульня — найцiкавейшы спосаб. Дзiця лепш запамiнае асноўныя правiлы, таму што не толькi цалкам уключаецца ў працэс i само ўплывае на сцэнарый, але i адпрацоўвае асноўныя дзеяннi i замацоўвае iх на практыцы. Паспрабуйце гульню «Ратавальнiкi спяшаюцца на дапамогу!». У пачатку раскажыце дзiцяцi аб рабоце ратавальнiкаў, у якiх выпадках яны могуць спатрэбiцца i як правiльна выклiкаць дапамогу, а пасля гэтага — адыграйце: вазьмiце на сябе ролю дыспетчара, да якога будзе тэлефанаваць дзiця ў экстраннай сiтуацыi, а потым памяняйцеся ролямi. Дзякуючы такому падыходу малое лёгка засвоiць патрэбныя веды i замацуе неабходныя навыкi.

5. Вырашайце!

У дапамогу могуць прыйсцi i iнтэрактыўныя тэхналогii — тэсты i флэш-гульнi. Выбiраючы правiльныя варыянты адказаў i вызначаючы лёс героя, дзiця зможа не толькi атрымаць новыя веды, але i з лёгкасцю паўтарыць вывучанае. Такая форма вельмi мабiльная: у любым зручным для вас месцы — у транспарце, у палiклiнiцы, на дачы — вы зможаце лёгка спасцiгаць бяспечныя iсцiны разам.

На самай справе, варыянтаў, як арганiзаваць навучанне, велiзарнае мноства — варта толькi прасякнуцца жаданнем. Што ад вас патрабуецца? Толькi фантазiя i паўгадзiны асабiстага часу, якiя вы абмяняеце на каштоўны вынiк.

Вядома, нельга забаранiць дзецям пазнаваць свет, таму наша агульная задача — падстрахаваць iх, навучыць i папярэдзiць магчымую трагедыю, быць побач i нават на крок наперадзе. Не пускайце гэты працэс на самацёк — так вы не зведаеце гора тых бацькоў, з дзецьмi якiх здарылiся непапраўныя трагедыi, цяжар ад якiх, на жаль, даводзiцца несцi ўсё жыццё.

Ганна Шлома, iнспектар Рэспублiканскага цэнтра прапаганды МНС

Прэв’ю: aif.md

Загаловак у газеце: Формула на ўсё жыццё

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».