Вы тут

Прадстаўнiцтва Дзiцячага фонду ААН кансультуе бацькоў і дзяцей па прававых пытаннях


Яго дае праз iнфармацыйна-асветнiцкую дзейнасць па прававых пытаннях — з удзелам спецыялiстаў юрыдычнай галiны — прадстаўнiцтва Дзiцячага фонду ААН (ЮНIСЭФ) у Беларусi. Работа вядзецца пры падтрымцы ўрада Вялiкабрытанii i падзелена на некалькi кiрункаў, мэта якiх — дапамагчы людзям захаваць стасункi з сям'ёй i законам.


З 29 лiпеня i да канца гэтага года па серадах i пятнiцах у Telegram адбываецца анлайн-кансультаванне дзяцей i бацькоў, якое дапамагае высветлiць базавыя пытаннi i акрэслiць пэўныя тонкасцi праблемы, перш чым брацца вырашаць яе дэталёва.

У лiпенi адбылося некалькi тэматычных вэбiнараў з уделам прадстаўнiкоў рэспублiканскай калегii адвакатаў. Пытаннi, якiя ўздымалiся на гэтых мерапрыемствах, аказалiся настолькi запатрабаваныя i выклiкалi такую цiкавасць, што ўвосень ЮНIСЕФ збiраецца запусцiць яшчэ адну частку праекта з удзелам адвакатаў. Гэта будуць iнтэрнэт-лекцыi ў запiсе на дакладныя тэмы, якiя пасля можна будзе выкарыстоўваць у навучальным працэсе i ў iнфармацыйна-прафiлактычнай рабоце. Такiя намеры агучыў Дзмiтрый ШЫЛIН, старшы каардынатар па пытаннях аховы дзяцiнства Дзiцячага фонду ААН (ЮНIСЭФ) у Беларусi:

— Мяркуецца зладзiць таксама iнтэрнэт-трэнiнгi i жывыя сустрэчы, калi дазволiць эпiдэмiялагiчная сiтуацыя, для настаўнiкаў i вучняў старэйшых класаў, выкладчыкаў i студэнтаў ВНУ. Ужо iснуе дамова з педагагiчным унiверсiтэтам, што такiя асветнiцкiя мерапрыемствы адбудуцца са студэнтамi-псiхолагамi i студэнтамi-юрыстамi.

Сярод школьнiкаў i студэнтаў ВНУ i сярэднiх спецыяльных устаноў аб'яўлены конкурс на найлепшае эсэ на тэму аднаўленчага правасуддзя. Сумесна з Мiнiстэрствам юстыцыi праводзiцца конкурс «Права на дзяцiнства», у рамках якога дзецi i падлеткi дасылаюць свае малюнкi, вiдэаролiкi i камп'ютарныя анiмацыi са сваiм бачаннем уласных правоў.

— Работы прыходзяць вельмi розныя. Дзецi ўздымаюць не толькi тэмы сям'i i мiру — тут таксама праблемы iнвалiднасцi, адзiноты, п'янства, суiцыду, — акрэслiў Дзмiтрый Шылiн. — Пасля падвядзення вынiкаў мы хочам распаўсюдзiць гэтую iнфармацыю, магчыма, з удзелам самiх аўтараў i iх бацькоў, па рэгiёнах Беларусi.

ЮНIСЕФ ладзiць таксама актыўную iнфармацыйную кампанiю па развiццi аднаўленчага правасуддзя. У прыватнасцi, створана некалькi анiмацыйных вiдэаролiкаў, дзе расказваецца, што дзецi, якiя знаходзяцца ў канфлiкце з законам, маюць шанц на нармальнае дзяцiнства i барацьбу супраць стыгматызацыi.

— Мы хочам расказаць людзям пра перавагi аднаўленчага правасуддзя i медыяцыi. Паспрабаваць даць дзецям, якiя ўжо маюць канфлiкт з законам, шанц выправiць сiтуацыю, каб яны не атрымалi пакарання ў iзаляцыi ў закрытай установе, — падзялiўся прадстаўнiк ЮНIСЕФ. — Гэта работа з юрыдычнай суполкай (суддзямi, пракурорамi, такімі) i з тымi прафесiяналамi, што кантактуюць з такімі дзецьмi: выкладчыкамi сацыяльна-педагагiчных цэнтраў, прадстаўнiкамi камiсiй па справах непаўналетнiх i iншымi спецыялiстамi.

У кастрычнiку ў Мiнску адбудзецца вялiкая канферэнцыя па аднаўленчым правасуддзi, дзе спецыялiсты раскажуць пра пэўныя вынiкi вялiкай працы. «Сямейная газета» таксама далучылася да работы ЮНIСЕФ, каб на сваiх старонках расказваць чытачам пра пытаннi, якiя ўзнiмаюцца на вэбiнарах, прывесцi парады i тлумачэннi спецыялiстаў, даць магчымасць самiм падлеткам расказаць, як змянiўся iх лёс.

Iрына СIДАРОК

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Адукаваныя людзі загадзя плануюць свой паток фінансаў, размяркоўваючы іх па перспектыўных напрамках, тым самым забяспечваючы сабе нябеднае жыццё. 

Грамадства

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Аляксандр Кузьмін быў штурманам звяна бамбардзіроўшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны..

Грамадства

Каб усе світанні былі мірныя

Каб усе світанні былі мірныя

Памятныя мерапрыемствы ў Брэсце ўчора праходзiлi, сапраўды, ад свiтання да змяркання.