Вы тут

Таямніцы і адкрыцці. Цікавыя навіны з вобласці навукі


Загадкi камянёў

Даследчыкi растлумачылi паходжанне сарсенаў Стоўнхэнджа.                        

Група навукоўцаў з некалькiх унiверсiтэтаў Брытанii i ПАР, якая складаецца з археолагаў i геолагаў, прааналiзавала хiмiчны састаў сарсенаў — буйных пясчаных блокаў, якiя выкарыстоўвалiся пры будаўнiцтве славутага Стоўнхэнджа, — i прыйшла да высновы, што ўсе яны былi здабытыя ў каменяломнi Уэст-Вудс. Вынiкi даследавання былi апублiкаваны ў навуковым часопiсе Science Advances.

Спецыялісты вывучалi састаў камянёў з дапамогай рэнтгенафлуарэсцэнтных i мас-спектрометраў, а таксама атамна-эмiсiйных спектрометраў з iндуктыўна-звязанай плазмай. Тое ж самае было зроблена з ўзорамi пясчанiку з 20 каменяломняў, размешчаных у паўднёвай Брытанii. У вынiку высветлiлася, што 50 з 52 сарсенаў, якiя захавалiся, былi здабытыя за 25 кiламетраў на поўнач ад мегалiтаў у раёне Уэст-Вудс.

Доўгi час лiчылася, што месцам здабычы сарсенаў была размешчаная на адлегласцi 30 кiламетраў ад Стоўн-хэнджа далiна Мальбара Даўнс. Але гэтая версiя, вылучаная яшчэ ў XVI стагоддзi англiйскiм антыкварам Уiлья-мам Ламбардам, нiколi дасканала не правяралася.

Адкрыццё, на думку аўтараў даследавання, даюць пачатак абмеркаванню шэрагу звязаных са Стоўнхэнджам пытанняў. У прыватнасцi, якiм чынам камянi былi дастаўлены да месца будаўнiцтва. Навукоўцы i раней разважалi на гэтую тэму, не ведаючы, аднак, дакладна, дзе тыя камянi былi здабытыя. Таксама яны зацiкавiлiся, чым былi асаблiвыя камянi з Уэст-Вудса, што выкарыстоўваць вырашылi менавiта iх, бо рэгiён мае шмат падобных. А акрамя таго, паходжанне двух сарсенаў так i застаецца пакуль нявысветленым.

Пра паходжанне камянёў, з якiх быў пабудаваны англiйскi мегалiт, i пра тое, як яны былi дастаўлены на месца, археолагi i геолагi спрачаюцца ўжо як мiнiмум чатыры стагоддзi. Зусiм нядаўна атрымалася высветлiць, што размешчаныя блiжэй да цэнтра манумента меншыя па памеры «блакiтныя камянi» i цэнтральны алтарны камень былi дастаўлены з дзвюх розных частак Уэльса. Аднак паходжанне сарсенаў, буйных блокаў з пясчанiку вышынёй 6–9 метраў i вагой ад 20 да 30 тон кожны, дакладна вядома да гэтага часу не было.

Стоўнхэндж, адзiн з самых вядомых археалагiчных помнiкаў свету, уяўляе сабой каменнае збудаванне з пастаўленых у некалькi колаў каменных блокаў вышынёй да 4,1, шырынёй — да 2,1 метра. Ён размешчаны ў графстве Уiлтшыр, што ў Вялiкабрытанii. Паводле звестак гiсторыкаў, яго пачалi будаваць прыкладна ў 2600 годзе да нашай эры.


Касмiчныя «засланцы»

Двух турыстаў «Раскосмас» адправiць на МКС у 2021 годзе.

Iх iмёны будуць агучаны ў пачатку наступнага года. Палёт пройдзе паводле дамовы з амерыканскай кампанiяй Space Adventures.

Акрамя таго, у дзяржкарпарацыi «Раскосмас» расказалi, што вядуць перамовы з яшчэ шэрагам амерыканскiх кампанiй адносна адпраўкi турыстаў на Мiжнародную касмiчную станцыю.

РКК «Энергiя» i кампанiя Space Adventures Inc. падпiсалi кантракт на адпраўку двух касмiчных турыстаў на МКС у 2023 годзе. Адзiн з удзельнiкаў гэтага палёту выйдзе ў адкрыты космас у суправаджэннi прафесiйнага расiйскага касманаўта.

Разам з тым касманаўт Генадзь Падалка заявiў, што чалавек, якi выйдзе ў адкрыты космас без працяглых трэнiровак, не зможа там нiчога зрабiць самастойна. Такiм чынам, гэта, на яго думку, будзе «вынас турыста ў адкрыты космас».

Раней кiраўнiк «Раскосмаса» Дзмiтрый Рагозiн расказаў, што спецыя-лiсты дзяржкарпарацыi зробяць усе захады для таго, каб выхад турыста ў адкрыты космас быў бяспечны.


Рак у... дыназаўра

Навукоўцы ўпершыню выявiлi злаякасную пухлiну ў гэтых жывёл.

Група навукоўцаў з канадскага ўнiверсiтэта McMaster i Каралеўскага музея Антарыа ўпершыню дыягнаставала злаякасную пухлiну ў дыназаўра. Яны выявiлi астэасаркому пры вывучэннi малагалёначнай косткi цэнтразаўра, якi жыў 76 мiльёнаў гадоў таму.

Костка выкапнёвага знайшлi ў 1989 годзе ў канадскай правiнцыi Альберта, пасля чаго размясцiлi ў Каралеўскiм музеi Цiрэла. Пры наведваннi апошняга навукоўцы азнаёмiлiся з экспанатам i ўсумнiлiся, што першапачатковы дыягназ, якi тлумачыў нарасты на костцы дыназаўра, — пералом — з'яўляецца правiльным.

Яны вырашылi даказаць адваротнае i старанна вывучылi костку, правёўшы камп'ютарную тама-графiю з высокiм разрозненнем, i, вывучыўшы закамянеласць у разрэзе пад мiкраскопам, стварылi трохмерную мадэль прагрэсавання раку ў костцы. Пасля гэтага яны паставiлi дыягназ «астэасаркома». Аднак каб пацвердзiць яго, спатрэбiлася параўнаць працяканне хваробы ў дыназаўра i чалавека.

«Да гэтага часу дыягнаставаць падобную агрэсiўную форму раку ў дыназаўраў не ўдавалася, патрабавалiся медыцынская экспертыза i шматузроўневы аналiз... Тут мы дэманструем вiдавочныя прыкметы раку косці на позняй стадыi ў рагатага дыназаўра, якi жыў 76 мiльёнаў гадоў таму, упершыню. Гэта вельмi хвалюе», — прыводзiць навуковы партал Eurekalert заяву аднаго з даследчыкаў, Марка Кроўтэра.

Пры гэтым навукоўцы выказалi здагадку, што дыназаўр памёр не ад цяжкай хваробы, а разам з iншымi членамi статка пры паводцы. Выяўленне злаякаснай пухлiны ў дыназаўра i ўстанаўленне сувязi памiж ёй i хваробамi людзей, на думку даследчыкаў, дапаможа лепш зразумець эвалюцыю i генетыку розных захворванняў.

Астэасаркома ўяўляе сабой злаякасную пухлiну косцi, якая праяўляецца звычайна ў другiм або трэцiм дзесяцiгоддзi жыцця чалавека, адзначае партал. Рак гэтага вiду ўяўляе сабой разрастанне няспелай касцявой тканкi i распаўсюджваецца не толькi ў косцi, у якой узнiкае, але i ў iншых органах, часцей за ўсё ў лёгкiх.


Нiгерыйскi след

Генетыкi ўстанавiлi асноўныя крынiцы рабоў для ЗША.

У вынiку ДНК-даследавання, якое правялi амерыканскiя навукоўцы, высветлiлася, што большасць нашчадкаў рабоў, якiя жывуць цяпер у ЗША, маюць нiгерыйскiя каранi. Пра гэта напiсала газета The New York Times.

Больш за 50 тысяч чалавек здалi тэсты. Спачатку кiраўнiк навуковай групы Стывен Мiчалецi не паверыў вынiкам. Аднак затым ён вывучыў архiўныя дакументы, у якiх гаварылася, што рабоў з Нiгерыi спачатку вывозiлi на Карыбскiя астравы, якiя ў той час належалi Вялiкабрытанii, а затым перапраўлялi ў ЗША.

Акрамя таго, сучасныя афраамерыканцы маюць продкаў з Сенегала, Гамбii i Бенiна. Удалося высветлiць таксама, што большасць вывезеных у ЗША рабоў былi жанчынамi. Калi на тэрыторыi ЗША iх было больш у 1,5 раза, дык ў брытанскiм Карыбскiм басейне — у 25 разоў. Раней меркавалася, што 60 працэнтаў рабоў-афрыканцаў былi мужчынскага полу.

Па просьбе гiсторыкаў даследчыкi спрабуюць дамовiцца з уладамi краiн Заходняй Афрыкi наконт адкрыцця прадстаўнiцтва ў Анголе i Дэмакратычнай Рэспублiцы Конга. Дзякуючы гэтаму можна будзе ўстанавiць колькасць партоў, у якiя прыходзiлi караблi гандляроў рабамi, а таксама вылiчыць колькасць перавезенага чарнаскурага насельнiцтва.

Вынiкi навукоўцаў адпавядаюць гiстарычным звесткам. Гiсторыкi падлiчылi, напрыклад, што 5,7 мiльёна чалавек былi вывезены з Заходняй i Цэнтральнай Афрыкi ў Амерыку.

Дарэчы, па вынiках сацапытання, апублiкаванага раней, пераважная большасць жыхароў ЗША выступае супраць выплат афраамерыканцам кампенсацый за рабства iх продкаў. Не згодныя з неабходнасцю гэтага 73 працэнты рэспандэнтаў. Каля чвэрцi апытаных (26 працэнтаў) падтрымлiваюць iдэю такiх кампенсацый, прычым пераважная большасць з iх — цемнаскурыя амерыканцы. Раней сенатары прапанавалi прызнаць дзень адмены рабства, якi адзначаецца 19 чэрвеня, нацыянальным святам. З такой iнiцыятывай выступiлi сенатары ад Дэмакратычнай партыi.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Ілюстрацыі з адкрытых крынiц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Распачынаецца сезон атракцыёнаў. Хто і як сочыць за іх станам?

Распачынаецца сезон атракцыёнаў. Хто і як сочыць за іх станам?

У Беларусі адпрацавала 65 % атракцыёнаў (160 штук), а многія працуюць і звыш 30 гадоў.

Эканоміка

Як выбраць кватэру на другасным рынку

Як выбраць кватэру на другасным рынку

За апошнія некалькі месяцаў рынак другаснага жылля прыкметна ажывіўся. 

Грамадства

Каб набываць тавар бяспечна, ці Як абараніць правы спажыўца

Каб набываць тавар бяспечна, ці Як абараніць правы спажыўца

У краіне на 11 % знізілася агульная колькасць зваротаў грамадзян, звязаных з парушэннем правоў спажыўцоў. 

Грамадства

У Беларусі даследуюць вакцыну супраць раку

У Беларусі даследуюць вакцыну супраць раку

Працягваецца навуковае даследаванне ДНК-вакцыны супраць раку ў рамках беларуска-амерыканскага праекта.