Вы тут

Як выжыць падчас спякоты?


Спецыялiсты далi рэкамендацыi сардэчнiкам, гiпертонiкам i пажылым людзям

Усё больш краiн адкрываюць свае межы для турыстаў, у тым лiку i для беларусаў. Для тых, хто адкладваў адпачынак, з'яўляюцца магчымасцi накiравацца ў краiны з паўднёвым клiматам. Ды i беларускае лета, хочацца спадзявацца, яшчэ падорыць нам шмат цёплых дзён. Як засцерагчы сябе ад небяспек спякотнага надвор'я, якое асаблiва ўздзейнiчае на пажылых людзей, расказалi спецыялiсты.


На наша ўспрыманне тэмпературы ўплывае не толькi яна сама, але i некаторыя iншыя фактары.

— Беларускае лета характарызуецца розным надвор'ем, але бываюць перыяды, калi аб'ектыўна спякотна. У прыватнасцi, пару дзён таму слупок тэрмометра падымаўся да 28 градусаў. Мае значэнне i вiльготнасць, i хуткасць ветру. Усё гэта ўплывае на наша ўспрыманне, — тлумачыць загадчык кафедры агульнай урачэбнай практыкi факультэта павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, галоўны пазаштатны спецыялiст Мiнiстэрства аховы здароўя па агульнай урачэбнай практыцы, кандыдат медыцынскiх навук, дацэнт Вадзiм Сушынскi.

Калi ў спякоту стан пагаршаецца...

За адаптацыю нашага арганiзма да тэмпературных максiмумаў адказвае сардэчна-сасудзiстая сiстэма. Таму людзям з «сардэчнымi» захворваннямi, у прыватнасцi, з iшэмiчнай хваробай сэрца i артэрыяльнай гiпертэнзiяй, трэба быць уважлiвымi да сябе.

— Немагчыма адназначна сказаць, як паўплывае спякота на пацыентаў, якiя пакутуюць на артэрыяльную гiпертэнзiю. Пры высокай тэмпературы расшыраюцца сасуды, i цiск, здавалася б, павiнен знiжацца. Ад гэтага чалавек можа адчуваць паўнепрытомны стан, моцнае потааддзяленне, знiжаецца аб'ём крывi. Але цiск можа i павысiцца, калi пацыент выпiвае лiтр вады, — кажа медык.

Што рабiць, калi ў спякоту ваш стан пагаршаецца, пры гэтым маюцца сардэчна-
сасудзiстыя хваробы?

— Пры любых сумненнях памераць артэрыяльны цiск. Слабасць, галавакружэнне, «шум у вушах» характэрныя як для панiжанага, так i для павышанага цiску, — кажа спецыялiст. — Неабходна рэгулярна прымаць прызначаныя ўрачом лекавыя сродкi. Пры сумненнях звярнуцца да доктара з просьбай павялiчыць дозу цi замянiць прэпарат.

Калi самаадчуванне рэзка пагоршылася, у прыватнасцi, узнiк прыступ стэнакардыi, неабходна прыняць нiтраглiцэрын.

— Стэнакардыя, а гэта вострыя болi за грудзiнай, з'яўляюцца адной з праяў iшэмiчнай хваробы сэрца. Варта спынiць фiзiчныя нагрузкi i прыняць нiтраглiцэрын. Гэты прэпарат пацыенты павiнны мець пры сабе заўсёды — на адпачынку, на дачным участку, на агародзе!

Пацыентам з хранiчнымi захворваннямi медыкi рэкамендуюць адпачываць у краi-
нах з умераным клiматам, да якiх адносiцца i Беларусь. Калi ж хочацца паехаць на поўдзень, то выбiрацца туды лепш не ў пiк тэмпературнага сезона.

— Многае залежыць ад хранiчнага захворвання, яго формы, цяжару. Таму лепш перад ад'ездам атрымаць рэкамендацыю ўрача. Калi ён не раiць ехаць, то лепш устрымацца, — кажа Вадзiм Сушынскi.

Што рабiць пры сонечным i цеплавым удары?

Для гэтых станаў характэрна галавакружэнне, галаўны боль, пачашчанае сэрцабiцце, пачырваненне скуры. Цеплавы ўдар здараецца пры агульным пераграваннi арганiзма, а вось сонечны — гэта лакальны перагрэў, найперш галавы. Гэтыя станы важна свое-часова выявiць i перамясцiць такога чалавека ў цянёк, даць папiць вады.

— Калi пацыент страцiў прытомнасць, яго варта перанесцi ў цень. На буйныя сасуды, у падпахавую i пахвiнную вобласцi пакласцi холад — бутэлькi з вадой. Можна вызвалiць ад адзення грудзi, працерцi халоднай вадой, даць панюхаць нашатырны спiрт. Пры сонечным удары холад накладваецца на лоб i патылiцу, — рэкамендуе ўрач.

Як палепшыць надвор'е ў доме?

Зменшыць паступленне цяпла можна, закрыўшы аканiцы, шторы, жалюзi. Пры iх выбары варта аддаваць перавагу светлым тонам, якiя адбiваюць сонечнае святло. Памяшканнi, канешне, варта праветрываць. Але падчас максiмальнай спёкi, у прыватнасцi, у поўдзень, вокны лепш зачыніць. А калi тэмпература апускаецца, напрыклад, уначы, наадварот пакiнуць адчыненымi.

Можна выкарыстоўваць як сродкi, якiя заклiканы знiжаць тэмпературу, напрыклад, вентылятары, або «народныя метады» — змачыць прасцiну i развесiць у пакоi, што таксама знiзiць тэмпературу. Дазваляюць стварыць камфортныя ўмовы i кандыцыянеры. Але спецыялiсты папярэджваюць, што выстаўляць рэкордна нiзкую тэмпературу не варта, рэкамендаваная норма — 21 градус.

— Не варта моцна ахалоджваць той жа салон аўтамабiля. Гэта таксама стрэс для арганiзма, якi патрабуе адаптацыйных рэсурсаў, — тлумачыць Вадзiм Сушынскi.

Для паляпшэння самаадчування ў спякотныя днi рэкамендуецца прымаць халаднаваты душ.

Не перагрэцца на вулiцы

У спякотныя днi выходзiць на вулiцу лепш ранiцай i ўвечары — да 11–12 гадзiн i пасля 16–17. Ад звыклых прагулак у самую спёку лепш увогуле адмовiцца дзецям i пажылым людзям. Калi ж маецца неабходнасць выйсцi, то трэба падрыхтавацца. Адзенне павiнна быць лёгкае, светлае i з натуральных тканiн. Яно паляпшае цеплааддачу i не дазволiць перагрэцца. Абавязковы галаўны ўбор. Добра, калi ён будзе з палямi, якiя ствараюць дадатковы цень для твару.

Калi на вулiцы вы адчулi недамаганне, лепш перамясцiцца ў цень i адпачыць там нейкi час. Яшчэ мэта-згодна зайсцi ў памяшканне з кандыцыянерам.

Цi варта займацца фiзкультурай i як працаваць на градках?

Медыкi раяць у самыя гарачыя днi адмовiцца ад фiзiчных нагрузак, бо гэта можа быць вельмi небяспечна для здароўя.

— Высокi тэмпературны рэжым — гэта таксама нагрузка для арганiзма, таму ад дадатковых фiзiчных нагрузак лепш адмовiцца, — кажа Вадзiм Сушынскi.

На дачным участку цi агародзе ў спёку таксама важна правiльна арганiзаваць перыяды работы. Лепш на градкi выходзiць ранiцай i ўвечары, а на тэмпературным пiку адпачыць у халадна-ватым памяшканнi.

Пiць вадкасць, але няшмат

У спякоту наш арганiзм трацiць ваду, i яе варта кампенсаваць. Гэтыя страты залежаць ад тэмпературы. Напрыклад, калi слупок тэрмометра падымаецца вышэй за 30 градусаў, «расход» вадкасцi ў арганiзме павялiчваецца ў чатыры разы.

Перавагу варта аддаваць звычайнай вадзе. Пры гэтым яна не павiнна быць ледзяной. Падыдуць для наталення смагi зялёны чай, морс, кампоты, мiнеральная вада. А вось алкаголь, салодкiя i газiраваныя напоi непажаданыя.

— Арганiзм варта не пера-грузiць вадкасцю. Таму пiць рэкамендуецца невялiкiмi аб'ёмамi — 150–200 мл, прычым лепш размежаваць гэта з прыёмам ежы, — раiць медык. — Асобна звярну ўвагу на мiнеральную ваду: пры потааддзяленнi наш арганiзм трацiць вялiкую колькасць мiнеральных соляў, таму яна добра аднаўляе iх баланс.

У спякоту многiм не хочацца есцi. I гэта наш своеасаблiвы ахоўны механiзм. Ежа ў такiя днi павiнна быць лёгкай, i харчавацца лепш ранiцай i ўвечары — на тэмпературных мiнiмумах.

Купацца ў дазволеных месцах

Каб засцерагчы сябе i дзяцей ад летнiх непрыемнасцяў, варта правiльна выбiраць i зоны для купання. У прыватнасцi, нельга лезцi ў ваду ў недазволеных месцах, бо гарантаваць iх бяспеку нiхто не можа. У прызначаных для купання месцах санiтарныя службы рэгулярна правяраюць ваду па бiялагiчных i санiтарна-хiмiчных паказчыках.

Як растлумачыла ўрач-гiгiенiст аддзялення камунальнай гiгiены Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Кацярына Раўтовiч, асноўным мiкрабiялагiчным паказчыкам, з-за якога абмяжоўваецца цi забараняецца купанне, з'яўляецца наяўнасць кiшэчнай палачкi, санiтарна-бiялагiчнымi — наяўнасць паху i квiтненне водарасцяў.

За мiнулы тыдзень, з 31 лiпеня да 7 жнiўня, у краiне была абследавана 341 зона адпачынку, на 30 выяўлены парушэннi. Узята больш за 800 проб вады, 69 з iх не адпавядалi нормам. У такiх месцах купанне было абмежавана цi забаронена.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».