Вы тут

Каранік: Выразна зрэжысаванае мерапрыемства спрабуюць выдаць за акцыю пратэсту медыкаў, якая ўзнікла стыхійна


Сумна бачыць, як выразна зрэжысаванае мерапрыемства спрабуюць выдаць за акцыю пратэсту медыкаў, якая ўзнікла стыхійна. Зварот міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка размешчаны ў telegram-канале Міністэрства аховы здароўя.


«Крыўдна разумець, што нашых калегаў выкарыстоўваюць для стварэння карцінкі і правакавання сілавога адказу прадстаўнікоў органаў унутраных спраў. Дзіўна ўсведамляць, што людзі, якія выступаюць супраць гвалту, адмаўляюцца размаўляць і вырашаць праблемы. Бо ўменне размаўляць і чуць — галоўны метад прафілактыкі гвалту. Дзіўна бачыць, як арганізатары выстаўляюць нашых супрацоўнікаў для лепшага кадра, прадстаўляючы гэта як стыхійную акцыю — «станьце роўна, пасуньцеся ў бок, падніміце плакат, не размаўляйце»...

Брыдка даведвацца, што многія калегі, заклікаючы выйсці на мерапрыемства ў Мінску, самі знаходзяцца ў іншых гарадах ці проста не прыходзяць на акцыю.

Верагодна, значная частка ўдзельнікаў сапраўды прыйшлі з добрымі намерамі, але наяўнасць хоць бы некалькіх правакатараў сярод вас — на жаль, здольна справакаваць сілавы адказ прадстаўнікоў органаў правапарадку.

У арганізатараў (у гэты раз) каляровая і крыважэрная карцінка не атрымалася. І, на шчасце для нас, ніхто з нашых калегаў не пацярпеў!

Паважаныя работнікі сістэмы аховы здароўя!

Нам дарагі і патрэбны кожны з вас!

Мы — за цывілізаваны шлях рашэння спрэчак!

Калі ў вас ёсць пытанні ці нявырашаныя праблемы, якія патрабуюць абмеркавання, мы гатовы сустракацца — як з кожным з вас асобна, так і з калектывамі.

Калегі, не дайце сябе ўцягнуць у гульню, правілаў якой вы не разумееце, а што яшчэ горш — у гульню без правілаў. У адваротным выпадку прайграем усе мы!» — прыводзіць словы міністра ведамства.

Прэв’ю: belarus.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.