Вы тут

Афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава: МУС прымае ўсе неабходныя меры па ахове правапарадку ў краіне


Міністэрствам унутраных спраў у межах кампетэнцыі па-ранейшаму прымаюцца неабходныя меры па ахове правапарадку і арганізацыі грамадскай бяспекі ў краіне. Такую інфармацыю размясціла ў сваім Telegram-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.


Учора на розных інтэрнэт-рэсурсах размяшчаліся заклікі да блакавання дарог. У сталіцы фіксаваліся факты і спробы перакрыцця праезнай часткі праспекта Незалежнасці ў раёне ЦУМа, у мікрараёнах «Малінаўка» і «Серабранка», па вуліцы Сурганава і іншых. У сувязі з гэтым грамадскі транспарт хадзіў з перабоямі.

За ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах з 12 на 13 жніўня былі затрыманыя каля 700 чалавек. Беспарадкі па краіне страцілі масавасць, аднак узровень агрэсіі ў адносінах да праваахоўнікаў застаецца высокім. Усяго ў выніку супрацьпраўных дзеянняў грамадзян 9-13 жніўня пацярпелі 103 праваахоўнікі, з якіх 28 шпіталізаваны.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.