Вы тут

Life :) услед за А1 і «Белтэлекамам» кампенсуе выдаткі абанентам з-за перабояў з інтэрнэтам


Сотавы аператар life :) кампенсуе кліентам абаненцкую плату з-за перабояў з інтэрнэтам 9-11 жніўня. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі на прадпрыемстве.


Кампанія абавязуецца да 16 жніўня вярнуць на бонусны рахунак 70% абаненцкай платы за тры дні на тарыфах, у якія ўключаны хвіліны і гігабайты, альбо 100% абаненцкай платы за тры дні на тарыфах, у якія ўключаны толькі гігабайты.

Кампенсацыя будзе налічаная аўтаматычна, абаненты атрымаюць SMS-паведамленне. Тэрмін яе дзеяння — 60 дзён.

Нагадаем, аб кампенсацыі выдаткаў з-за непрацуючага інтэрнэту і некаторых сэрвісаў раней заявілі А1, «Белтэлекам». Пакуль нічога не паведамляе МТС.

Прэв’ю: fly-phone.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Вiдавочна, што пакуль былi зачыненыя музеi, гледачы засумавалi па «жывой» сустрэчы з карцiнамi.

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.