Вы тут

Другая партыя амерыканскай нафты пачала паступаць на «Нафтан»


На «Нафтан» пачала паступаць другая партыя нафты з Паўночнай Амерыкі, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.


Танкер з нафтай гатунку White Eagle Blend («Белы арол»), спецыяльна распрацаванага ў якасці аналага расійскага Urals для еўрапейскіх НПЗ, прыбыў у Клайпедскі порт 9 жніўня. Аб’ём танкера — 76 тыс.т. Сёння раніцай першы склад з сыравінай прыйшоў на наваполацкае прадпрыемства. Плануецца, што цалкам ўся партыя будзе дастаўлена на «Нафтан» на працягу жніўня.

«Паступаючая сыравіна ўяўляе сабой сумесь розных гатункаў. З улікам таго, што ў нашых спецыялістаў ёсць вопыт перапрацоўкі нафты з Венесуэлы, нарвежскай нафты Johan Sverdrup, нафты маркі Arab Light з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, а таксама амерыканскай нафты маркі Bakken, цяжкасцяў з перапрацоўкай новага гатунку не ўзнікне», - дадалі на НПЗ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Баранавічы славяцца не толькі чыгункай, авіязаводам і шматлікімі прадпрыемствамі, але і хакеем на траве.

Грамадства

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Масавая кампанія па вакцынацыі ад грыпу распачата сёлета ў краіне з сярэдзіны верасня.