Вы тут

Укладзенае вернецца


Каля 2,7 мільёна рублёў толькі сёлета было выдаткавана з абласнога бюджэту на рэканструкцыю Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі. На куплю абсталявання патрацілі каля паловы мільёна рублёў.


На святочнай прэзентацыі аб'екта адукацыі (корпуса, які на праспекце Фрунзэ) губернатар Мікалай Шарснёў нагадаў, што ў 2018 годзе капітальны рамонт быў зроблены ў першым корпусе ўстановы. Ён знаходзіцца недалёка ад галоўнай сцэнічнай пляцоўкі міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Той будынак быў узведзены ў першую пяцігодку пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

Два гады таму было прынята рашэнне адрамантаваць і корпус пазнейшай пабудовы (другой паловы 1960-х). Будаўнікі зрабілі тут усё неабходнае за дзевяць месяцаў.

Мікалай Шарснёў падкрэсліў, што дзеля шчаслівага дзяцінства ўлада не шкадуе грошай. Фраза «Усё найлеп-шае — дзецям» была і застаецца актуальнай. Стварэнне добрых умоў для
вучобы і цікавага баўлення вольнага часу, карыснага для інтэлекту і здароўя, — інвестыцыя ў будучыню, адзін з прыярытэтных кірункаў дзейнасці.

Выдаткі акупляюцца прызамі, ды-пломамі, медалямі... Яны — пацвярджэнне таго, што ўсё робіцца правільна.

Колькасць тых, хто можа развіць тут свае таленты, уражвае: у Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі арганізавана работа 416 аб'яднанняў па інтарэсах. І ў іх займаюцца больш за 4000 навучэнцаў! Калі задумацца, насельніцтва цэлага пасёлка, нават райцэнтра. З імі працуюць каля 190 педагагічных работнікаў, з іх 130 педагогаў дадатковай адукацыі (больш за 60 % маюць адпавед-ную кваліфікацыйную катэгорыю). У палацы сем структурных падраздзяленняў. Апроч іншых ёсць аддзелы турызму і краязнаўства, экалагічны, тэхнічнай творчасці.

Дзякуючы новым умовам у найбліжэйшай перспектыве — адкрыццё новых кірункаў дзейнасці. Безумоўна, у эпоху віртуальных тэхналогій асаблівы інтарэс у юных гараджан выклікае ўсё, што звязана з ІТ, стварэннем робатаў, інтэрнэтам... Кіраўніцтва ўстановы, улічваючы гэты фактар, ужо сёння гатова прапанаваць тое, што будзе вельмі запатрабавана ў будучыні.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота Алега КЛІМОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?