Вы тут

Міністэрства аховы здароўя: Жыццё і здароўе грамадзян нашай краіны — бясцэнны


Афіцыйны зварот Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя размешчаны ў telegram-канале Міністэрства аховы здароўя.


Міністэрства аховы здароўя з хваляваннем сочыць за сітуацыяй, якая развіваецца ў апошнія дні. Хваля гвалту, паламаныя лёсы і страчанае здароўе.

Мы, урачы, закліканы абараняць і берагчы самае каштоўнае з таго, што ёсць у чалавека — яго жыццё і здароўе, не можам абыякава назіраць за тым, што адбываецца. Жыццё і здароўе (усіх без выключэння) грамадзян нашай краіны — бясцэнны!

Мы звяртаемся да ўсіх суайчыннікаў — спыніце раскручванне спіралі гвалту на вуліцах нашых гарадоў, не трэба правакаваць адзін аднаго! Мы хочам, каб у краіне зноў гучаў дзіцячы смех, а не выццё сірэн і гудкоў, гукі выбухаў, мы хочам адчуваць атмасферу радасці і спакою.

Жыццё вельмі крохкае і хуткаплыннае, здароўе лёгка страціць, не трэба марнаваць гэты бясцэнны дар на правакаванне гвалту і заахвочваць раскол, які намеціўся ў грамадстве!

Памятайце, нам усім разам жыць у гэтай краіне!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.