Вы тут

Макей: Беларусь гатовая да аб'ектыўнага дыялогу па ўсіх пытаннях, звязаных з развіццём падзей у краіне


Па ініцыятыве швейцарскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з членам Федэральнай рады, кіраўніком Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі Іньяцыа Касісам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.


«У цэнтры ўвагі знаходзіліся мінулыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і актуальная сітуацыя ў нашай краіне. Уладзімір Макей выказаў удзячнасць швейцарскаму боку за забеспячэнне бяспекі і парадку ў ходзе галасавання на выбарчым участку ў пасольстве Беларусі ў Швейцарыі», — распавялі ў прэс-службе ведамства.

Беларускі бок адзначыў гатоўнасць да канструктыўнага і аб’ектыўнаму дыялогу з замежнымі партнёрамі па ўсіх пытаннях, звязаных з развіццём падзеяў у Беларусі падчас выбарчай кампаніі і пасля яе завяршэння.

«Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у працягу паспяховага развіцця беларуска-швейцарскіх адносін», — дадалі ў МЗС.

Прэв’ю: belarus.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?