На поўдні Кітая знайшлі больш за сто помнікаў старажытнай культуры.
Больш за сто культурных рэліквій эпохі неаліту былі знойдзены нядаўна ў горадзе Гуанчжоў, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Гуандун на поўдні Кітая. Аб гэтым паведамілі ў гарадскім інстытуце культурных рэліквій і археалогіі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Адкрыццё было зроблена даследчыкамі інстытута падчас археалагічных раскопак, якія доўжыліся больш чым паўгода. У 65 магільнях і іншых збудаваннях былі знойдзены вырабы з керамікі, нефрыту і каменя.
Па словах навукоўцаў, плошча археалагічнага помніка, які называецца Матоўчжуан, складае каля 2200 кв. метраў. Людзі пачалі сяліцца ў гэтым раёне, па меншай меры 4000 гадоў таму.
За апошнія гады археолагі зрабілі на тэрыторыі горада мноства падобных адкрыццяў. Гэта дазволіла паглыбіць вывучэнне вытворчасці і побыту людзей, якія жылі ў раёне дэльты ракі Чжуцзян 3000-4000 гадоў таму, і іх ўзаемадзеяння з сумежнымі раёнамі, мяркуюць навукоўцы.
Прэв’ю: wikimedia.org
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.