Вы тут

Фестываль «Наш Грунвальд» адкладзены на няпэўны тэрмін


Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі «Наш Грунвальд», які павінен быў прайсці 22-23 жніўня гэтага года на тэрыторыі музейнага комплексу «Дудуткі», адкладваецца на нявызначаны тэрмін. Аб гэтым паведамілі арганізатары мерапрыемства, выбачаючыся перад гасцямі і ўдзельнікамі фэсту.


nashgrunwald.by

«У 2020 годзе нам давялося доўга і дбайна змагацца за фестываль „Наш Грунвальд“. Спачатку — з пандэміяй каранавіруса і закрытымі межамі, пазней — са строгімі мерамі бяспекі і неабходнымі ўзгадненнямі і дазволамі. Мы ведалі, што вы чакаеце фэст, і рабілі ўсе магчымае, каб хутчэй абвясціць яго даты», — зазначыў адзін з арганізатараў фестывалю, кіраўнік экстрым-тэатру «Берсерк» Аляксандр РАК. Паводле яго слоў, дазвол на правядзенне мерапрыемства адзінага ў бягучым сезоне свята гістарычнай рэканструкцыі быў атрыманы літаральна два дні таму. Акрамя турнірнага блоку, у праграме планаваўся ваялікі канцэрт з удзелам вядомых беларускіх музыкаў і калектываў — «Стары Ольса», Irdorath, Gods Tower, «Палац» і іншых.

«Але, як ні шкада нам намаганняў і спадзяванняў, у кантэксце падзеяў, якія сёння адбываюцца ў роднай Беларусі, ні з маральнага, ні з этычнага пункту гледжання не прадстаўляецца магчымасць правесці фестываль „Наш Грунвальд“ у запланаваныя даты», — тлумачаць арганізатары прычыны пераносу мерапрыемства і абяцаюць правесці яго «ў больш дарэчны час».

На сёння «Наш Грунвальд» — найстарэйшы і самы буйны фестываль ваенна-гістарычнай рэканструкцыі ў Беларусі. Ён прысвечаны ваеннай і свецкай культуры, традыцыям нашых продкаў, а адной з ключавых яго падзей заўжды станавілася рэканструкцыя маштабнай сярэднявечнай бітвы — бітвы пад Грунвальдам, што адбылася 15 ліпеня 1410 года паміж Тэўтонскім Ордэнам і саюзнымі войскамі Вялікага Княства Літоўскага ды Каралеўства Польскага. Штогод удзел у фестывалі прымалі больш як 500 прадстаўнікоў клубаў гістарычнай рэканструкцыі, музыкаў, рамеснікаў з Беларусі, Расіі і іншых еўрапейскіх краін.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».