Вы тут

Рэктар БДУ: за ўдзел у мірных акцыях адлічэнняў і звальненняў у БДУ не будзе


Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль звярнуўся да студэнтаў і супрацоўнікаў установы. Відэазварот і тэкст размешчаны на сайце БДУ.


«Мы ўсе бачым, што адбываецца ў нас у краіне. У нашай міралюбівай Беларусі з'явілася месца гвалту і агрэсіі. Мы сталі забываць пра аснову ўстойлівага развіцця любога грамадства — талерантнасць і дыялог. У БДУ гэтыя прынцыпы з'яўляюцца ключавымі. Таму прашу кожнага з вас памятаць пра гэтыя амаль векавыя традыцыі універсітэта і імкнуцца глядзець на рэчы з розных бакоў.

У апошнія дні мы атрымліваем шмат зваротаў ад студэнтаў і выкладчыкаў. Мы чуем вас і падзяляем вашу занепакоенасць у многіх пытаннях. Запэўніваю, што за ўдзел у мірных акцыях адлічэнняў і звальненняў у БДУ не будзе. Для нас каштоўны кожны наш калега: і выкладчык, і навуковец, і студэнт. Мы з павагай ставімся да іх думак, калі толькі яны не выказваюць гвалту і правакацый.

Кіраўніцтва БДУ не прымае гвалту ў любой яго праяве. Памятайце, што наш калектыў заўсёды вылучаўся гуманнымі настроямі і ўчынкамі. Сёння мы бачым у нашай краіне рознагалоссе, і вельмі важна яго пераадолець праз дыялог, каб краіна і далей паспяхова развівалася» — сказаў Андрэй Кароль.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».