Мiтрапалiт Мiнскi i Заслаўскi Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi чарговы раз заклiкаў беларусаў да стрыманасцi i мудрасцi.
«Давайце зробiм усё магчымае, каб мiр запанаваў на нашай блаславёнай беларускай зямлi. Я заклiкаю ўсiх да стрыманасцi i мудрасцi, — цытуе мiтрапалiта БелТА. — Я звяртаюся сёння i да нашых святароў, таму што чую, як некаторыя з iх, выкарыстоўваючы iнтэрнэт-рэсурсы, сацыяльныя сеткi, спрабуюць увайсцi са сваiм асабiстым меркаваннем, разважаючы пра падзеi, што адбываюцца. Але ж у кожнага — сваё меркаванне. Нас заклiкае Гасподзь не ўмешвацца ў палiтычныя пытаннi i справы. Палiтыкай павiнны займацца палiтыкi, а мы, святары, павiнны ўлагоджваць сэрцы людзей».
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi таксама падкрэслiў, што хрэсныя хады не павiнны выкарыстоўвацца ў палiтычных мэтах. «Сёння, на жаль, падбухторшчыкi спрабуюць выкарыстаць нашы царкоўныя традыцыi, заклiкаюць нас выходзiць на хрэсныя хады. Але калi яны дарэчныя, калi яны традыцыйныя, тады яны прынясуць карысць. А калi нас спрабуюць выкарыстаць у сваiх нейкiх палiтычных мэтах, то гэтыя хрэсныя хады не на карысць паслужаць. Тых, хто хоча памалiцца, я ўсiх заклiкаю прыходзiць у храмы i малiцца. Я веру i спадзяюся, што мiр блаславёны запануе на нашай зямлi», — адзначыў ён.
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.