Вы тут

Лукашэнка: Не трэба закалыхваць мірнымі акцыямі, мы бачым, што ў глыбіні адбываецца


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе ў Мінску выказаўся на тэму грамадска-палітычнай сітуацыі ўнутры краіны, паведамляе БЕЛТА.


«Мы бачым, што адбываецца. Нас закалыхваць не трэба мірнымі акцыямі і дэманстрацыямі. Мы бачым, што ў глыбіні адбываецца. Мы вельмі добра гэта бачым. І потым, мы ж метадычкі чыталі каляровых рэвалюцый. Больш за тое, да метадычкі каляровых рэвалюцый (гэта асаблівасць , пра гэта мы будзем казаць сёння ў Мінабароны ў Цэнтры стратэгічнага кіравання) ужо з’явіліся элементы знешняга ўмяшання», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Гэта значыць тое, што я казаў, — фактычна па сцэнары разгортваецца агрэсія супраць Беларусі. Трэба звязацца з Пуціным, Прэзідэнтам Расіі, каб я мог з ім перагаварыць цяпер. Таму што гэта ўжо пагроза не толькі Беларусі. Ведаеце, некаторыя расіяне, я гляджу, там, занадта разумныя, пачынаюць крычаць: вось, Беларусь, так, не гэтак ... Я хачу сказаць, што абарона сёння Беларусі — гэта не менш, чым абарона ўсёй нашай прасторы, Саюзнай дзяржавы, і прыклад іншым. Калі беларусы не вытрымаюць, пакоціцца гэтая хваля туды. Таму за нас так ўчапіліся», - падкрэсліў Прэзідэнт.

«Гэтыя, якія блукаюць па вуліцах, яны ж гэтага ў большасці сваёй не разумеюць. Гэта разумеюць тыя, хто каардынуе і накіроўвае. І вы бачыце — часам працуюць прафесійна: пастановачныя кадры, фэйкі. У мяне, аказваецца, ужо знайшлі ў Маскве нейкі дом. я зараз публічна хачу сказаць: знайшлі — забярыце яго. У мяне ў Беларусі уласнасці няма, акрамя рэзідэнцыі афіцыйнай, дзе я жыву ў вёсцы. Не, вось гэтыя пачынаюць фэйкі. Аказваецца, я ўжо з краіны з’ехаў пазаўчора, аказваецца, я не тое памёр, не тое захварэў. І гэта ўсё круціцца. Для чаго? Каб у народа стварыць вось гэта агідненькі настрой. Ці не атрымаецца. Мы гэтага дапусціць не павінны», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак наведае МЗКЦ

«Што да працы эканомікі — найважнейшае пытанне. Зразумела, што рознага роду каналы, пэўныя сродкі масавай інфармацыі будуць разгойдваць гэтую сітуацыю, што выходзьце, бастуйце... Я на гэты конт ужо выказаўся: хто-небудзь хоча баставаць, хай ідуць баставаць, але на заводах ім рабіць няма чаго», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У сувязі з гэтым ён адзначыў, што неабходна даручыць кіраўнікам прадпрыемстваў, каб яны папярэдзілі рабочых. «Не трэба ціснуць ні на каго, ні ў якім разе, проста трэба ім гэта сказаць. На каленях стаяць мы ні перад кім не збіраемся. Такой неабходнасці няма», — падкрэсліў ён.

«Страціць хочуць працу і прадпрыемствы — страцяць. Далей яны не адновяцца, мы ж гэта выдатна разумеем. Таму хай кіраўнікі са сваімі калектывамі разбіраюцца. Калі патрэбна наша дапамога ці працоўныя калектывы просяць пабываць там, не трэба адмаўляцца. Трэба паехаць у працоўныя калектывы, адказаць на іх пытанні», - сказаў Прэзідэнт.

Ён заявіў, што ў панядзелак наведае МЗКЦ. «На гэтыя пытанні яны пачуюць мой адказ», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Таму эканоміцы ўвагу перш за ўсё», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы

Аляксандр Лукашэнка даручыў аператыўна падрыхтаваць дакументы па далейшай рабоце ўрада

«Галоўнае пытанне — гэта тычыцца Адміністрацыі Прэзідэнта, Наталля Іванаўна (старшыня Савета Рэспублікі. — Заўвага БЕЛТА), вы падключыцеся: урад, як звычайна, пасля абрання Прэзідэнта складае паўнамоцтвы, трэба падрыхтаваць усе дакументы, зараз жа падпісаць іх, выверыць і даручыць ураду працягваць свае паўнамоцтвы да фарміравання канчатковага складу ўрада», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што мы задоўга (за год, паўгода) народу сказалі, што мы фарміруем ўрад і паказваем, з кім Прэзідэнт будзе працаваць пасля выбараў», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Такім чынам, адзначыў ён, у асноўным ўрад сфармаваны. «Можа быць, будуць нейкія нюансы. Я толькі што гаварыў з Раманам Галоўчанкам (прэм’ер-міністрам — Заўвага БЕЛТА). Ён на месцы, працуе, усе гатовыя працаваць. Так што ўрад функцыянуе. Трэба фармалізаваць гэта, каб юрыдычную сілу мела. Таму ўказ трэба адпрацаваць і зараз жа ўнесці», - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.