Вы тут

Нельга без радасці


НЕЛЬГА  БЕЗ  РАДАСЦІ  

Быць – гэта радавацца!
Сум хай карабкаецца
па струнах, спіралях,
па кронах дубоў…
Жыць – гэта радаваца!
І вернуцца градусы,
якія стваралі
Каханне-Любоў.
Радасць – каб знацца,
на кліч адзывацца
І прытуляцца,
каб закіпала астылая кроў.
Не для параднасці,
не для эстраднасці
Радасць – для зладнасці
сэрцаў, галоў…
Радасць для зайздрасці?
Для апантанасці:
з добрай парадай --
нарада гадоў.
Будзьма – у радасці!
Слёзы – для вартасці
кропляў маркоты
з былых халадоў.
                           
                           Сяргей Панізьнік   11.08.2020

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.