Вы тут

Начная эканоміка Чунцына


Паскорыцца цягам пяцігодкі.


10 ведамстваў горада цэнтральнага падпарадкавання Чунцын на паўднёвым захадзе Кітая сумесна апублікавалі план дзеянняў па падтрымцы паскоранага развіцця начной эканомікі на працягу будучых пяці гадоў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

План дзеянняў ахоплівае шэсць аспектаў, уключаючы стварэнне разнастайных пунктаў для спажывання ў начны час, развіццё брэндаў для начнога спажывання, садзейнічанне інавацыям і мадэрнізацыі начной эканомікі, паляпшэнне адпаведнага абсталявання.

Чакаецца, што да 2025 года ў Чунцынк будуць пабудаваны цэнтральная зона і 10 высакаякасных узорных зон для развіцця адпаведнага сектара па ўсім горадзе. Начная эканоміка ўключае ў сябе кірунак камерцыйнай дзейнасці ў сектары паслуг у вячэрні і начны час, у прыватнасці з 6 гадзін вечара да 6 гадзін раніцы наступнага дня. Выкарыстоўваючы патэнцыял спажывання ў сферах шопінгу, грамадскага харчавання і забаўляльных мерапрыемстваў у вячэрні час, начная эканоміка аказвае ўплыў на рост эканомікі Кітая.

Дадзеныя сведчаць, што ў апошнія гады каля 60 працэнтаў спажывання ў Чунцыне прыпадае на начны час. Многія кітайскія горады таксама выпрацавалі планы па падтрымцы гэтага сектара эканомікі. Бум начнога жыцця адбыўся па меры таго, як усё больш кітайцаў павялічылі свае выдаткі на адпачынак.

«Начная эканоміка з’яўляецца прыкметай ўзроўню развіцця горада і яго статусу. Яна можа садзейнічаць павелічэнню ўнутранага попыту і стымуляваць спажыванне. Наш горад гатовы прыкладаць намаганні для ажыццяўлення больш якаснага развіцця начной эканомікі», — адзначыў кіраўнік Камітэта камерцыі Чунцына Чжан Чжыкуй.

Фота: shafir.info

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».