Вы тут

У Полацкім раёне рэалізуюцца комплексныя планы паскоранага развіцця


Полацкі раён — адзін з адзінаццаці ў краіне, дзе рэалізуюцца комплексныя планы паскоранага развіцця.


Асаблівасць рэгіёна ў тым, што ў гэтай «калысцы гарадоў беларускіх» і наваколлях заўсёды шмат турыстаў. І ўсё больш замежных. Прагрэс у рэгіёне — гэта добрая «рэклама» для краіны ў цэлым.

Старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч канстатуе, што кожны жыхар можа прапанаваць і зрабіць, на яго погляд, нешта значнае і важнае для краю. І ўжо параўнальна шмат што зроблена.

Усяго ж трэба ажыццявіць каля 250 мерапрыемстваў. Сярод іншага — паляпшэнне дзейнасці ЖКГ, прадпрыемстваў прамысловага комплексу, аховы навакольнага асяроддзя, павелічэнне занятасці і гэтак далей. Ужо асвоена 276,9 мільёна рублёў, або 72 % аб'ёму фінансавання, прадугледжанага на два гады. Напрыклад, у студзені — маі тэмпы росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі склалі 108,9 %. У параўнанні з такім жа перыядам мінулага года, інвестыцый у асноўны капітал і аб'ёмаў будаўніча-мантажных работ — адпаведна 105,9 і 181,1 %.

Атрыманы чысты прыбытак 80,5 мільёна рублёў. Гэта ў 4,8 раза больш, чым за адпаведны перыяд летась. А рэнтабельнасць продажаў склала 4,5 %.

Нядаўна пытанне абмяркоўвалася на пасяджэнні ў Віцебску. Першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч даступна растлумачыў галоўную задачу: «Перазагрузка» патрэбна перш-найперш для таго, каб багацей, лепш жылося, каб людзі адчувалі, што і ў правінцыі можна добра жыць. А гэта залежыць ад аздараўлення стану эканомікі, ад адкрыцця новых вытворчых плошчаў, з'яўлення новых прадпрыемстваў, прыцягнення інвестыцый у розныя галіны.

Віцэ-губернатар даручыў мясцовай уладзе для паскарэння «перазагрузкі» актыўней шукаць крыніцы фінансавання. У тым ліку і за кошт супрацоўніцтва з замежнымі структурамі (напрыклад, у рамках праграм ЕС, Саюзнай дзяржавы).

Паралельна неабходна паскараць развіццё і іншых раёнаў. На Віцебшчыне, напрыклад, гэта Наваполацк і Аршаншчына.

Ды і мясцовыя жыхары яшчэ не раскрылі цалкам свой патэнцыял у сферы прадпрымальніцтва. Ад прыёму турыстаў у вёсках да арганізацыі невялікіх фірмаў — мясцовая ўлада ў выпадку любой ініцыятывы гатова падставіць плячо. Пры гэтым, канешне, трэба падтрымліваць і дзяржаўныя прадпрыемствы. Пытанні аплаты працы на кантролі: заробак павінен выплачвацца своечасова, у поўным памеры, ды і зарплата павінна быць годная.

Пры гэтым памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч запатрабаваў, каб рост заработнай платы не апярэджваў прадукцыйнасці працы. Зарплата павінна быць рэальнай, з улікам працаздольнасці кожнага і канчатковых вынікаў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: І ў «правінцыі» можна жыць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.