Вы тут

Галоўчанка: Усе прадпрыемствы рэальнага сектару эканомікі працуюць у штатным рэжыме


Аб гэтым заявіў журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння пасля пасяджэння Прэзідыума Савета міністраў.


Па словах кіраўніка ўрада, канвееры нідзе не спынены, працоўныя змены працягваюцца.

«Сапраўды, на некаторых прадпрыемствах ёсць невялікія групы пратэстна настроеных супрацоўнікаў, якія могуць быць незадаволеныя і такім чынам (бастуючы — «Зв») выказваюць сваю пазіцыю ў дачыненні да таго, што адбываецца. Што асабліва сумна, спрабуюць уцягнуць большасць працоўнага калектыву, якая хоча працаваць і разумее, што правядзенне такіх незаконных акцый — згубны шлях», — канстатаваў прэм’ер-міністр.

Раман Галоўчанка растлумачыў, што артыкулам 41 Канстытуцыі прадугледжана права на забастоўку, а Працоўны кодэкс прадугледжвае дакладную працэдуру аб’яўлення забастоўкі, якая праводзіцца для вырашэння калектыўнай працоўнай спрэчкі, напрыклад, у выпадку парушэння правоў працоўных, працоўнага дагавора

 «Калі гэта працэдура парушана, ні аб ніякай забастоўцы размова ісці не можа», — адзначыў прэм’ер-міністр, дадаўшы, што ўцягванне работнікаў у забастоўку ці іншыя пратэстныя акцыі з’яўляецца каральным дзеяннем.

Акрамя таго, ён падкрэсліў, што перашкода працы прадпрыемства — гэта прамое прычыненне шкоды вытворчаму працэсу, праз якое прадпрыемства нясе страты. Да таго ж, любы прастой незалежна ад прычыны, аблягчае шлях на рынак канкурэнтам — а гэта, на думку Галоўчанкі, занадта шчодры падарунак.

«Людзі хочуць працаваць і зарабляць. У зносінах з працоўнымі калектывамі выразна прасочваецца думка, што так, нават калі нехта праявіў іншую грамадзянскую пазіцыю, зрабіў іншы выбар, гэта не мусіць змешвацца з працай эканомікі», — сказаў кіраўнік урада, нагадаўшы, што ў Беларусі — адкрытая эканоміка і працаваць трэба на поўных абаротах.

У прыклад прэм’ер прывёў хваляванні на Беларуськаліі, дзе ў выніку на два дні знізіліся аб’ёмы вытворчасці. Адзін з асноўных канкурэнтаў беларускага прадпрыемства на абмежаваным сусветным рынку Уралкалій аб’ёмы паставак імгненна нарасціў. Падобная сітуацыя і па іншых таварных пазіцыях, звярнуў увагу Раман Галоўчанка.

Страты прадпрыемства ў выніку адбіваюцца на становішчы канкрэтнага працаўніка. Усведамленне гэтага дапамагае крыху знізіць градус і не паддавацца маніпуляцыям, упэўнены кіраўнік урада.

Па словах Галоўчанкі, пакуль няма падстаў казаць, што нацыянальная эканоміка панесла нейкія страты, але па буйных прадпрыемствах падлічана шкода, якая можа наступіць у выпадку спынення працы. Працоўныя калектывы з гэтай інфармацыяй азнаёмленыя.

Варвара МАРОЗАВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».